Спецслужбы сарвалі музычную імпрэзу

2009 2009-04-10T16:41:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/perasled.jpg

Віцебскі гурт “Паўночны Воўк” меўся прэзентаваць у Мастах новую беларускамоўную праграму.


Канцэрт быў арганізаваны актывістамі арганізацый ПАГА “Рух “За Свабоду” і “Правы Альянс”. Былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні  і запрошаныя  прыхільнікі творчасці музычнага калектыва з Ліды, Слоніму, Ваўкавыску, Горадні, Шчучына і Мастоў.

 
Аднак, 8 красавіка на аднаго з музыкаў гурта выйшлі прадстаўнікі спецслужбаў і настойліва “парэкамендавалі” адмовіцца ад удзелу ў канцэрце ў Мастах.


Падчас гутаркі былі агучаныя магчымыя варыянты развіцця падзей: затрыманне выступоўцаў, спыненне мерапрыемства амонаўцамі з далейшай “распрацоўкай” людзей, датычных да канцэрту спецслужбамі, правакацыі.


У выніку арганізатарамі канцэрта было прынятае рашэнне аб пераносе культурнага мерапрыемства на невызначаны тэрмін ў сувязі з магчымымі рэпрэсіўнымі наступствамі на аматараў творчасці гурта і арганізатараў канцэрта.


– Мы спадзяемся, што такія інцыдэнты застануцца адзінкавымі, а не перарастуць у паслядоўны ўціск беларускай культуры, – кажа рэгіянальны каардынатар ПАГА “Рух “За Свабоду ” ў Гарадзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international