Грузінскія дыпламаты дамагаюцца вызвалення актывістаў руху «Кмары»

2005 2005-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 жніўня консулу Грузіі ва Ўкраіне Зурабу Квачадзэ дазволілі наведаць менскі ізалятар на вуліцы Акрэсьціна і сустрэцца з актывістамі грузінскай маладзёвай арганізацыі “Кхмара” Георгія Кандэлакі і Лукой Цуладзэ , якія знаходзяцца ў ізалятары ад 24 жніўня.

Спадар Квачадзэ заявіў, што пасьля гэтай сустрэчы грамадзянам Грузіі “палепшылі ўмовы утрыманьня”. Паводле ягоных словаў, цяпер працягваюцца перамовы з афіцыйнымі асобамі Беларусі аб вызваленьні Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзэ і ад’езьдзе іх у Грузію.

Тым часам амбасадар Грузіі ва Ўкраіне Грыгол Катамадзэ пракамэнтаваў для «Радыё Свабода» сытуацыю вакол актывістаў “Кхмары”. Грыгол Катамадзэ зьдзівіўся ўмовам, у якіх апынуліся ў менскім ізалятары актывісты “Кхмары” Георгі Кандэлакі і Лука Цуладзе. Спадар амбасадар спадзяецца, што будзе перагледжанае рашэньне суду, паводле якога Георгі Кандэлакі і Лука Цуладзэ былі асуджаныя да 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international