Вярхоўны Суд не падтрымаў скаргу Алеся Меха
08.04.2009.
Тэгі: скаргі, Вярхоўны суд, выбары-2008.
Крыніца: .
У экс-кандыдыта ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Алеся Меха з Кобрына безвынікова завяршыліся спробы адшукаць справядлівасць у судах адносна незаконнага звальнення яго з працы падчас выбарчай кампаніі. Ён атрымаў адмоўны адказ з апошняй судовай інстанцыі – Вярхоўнага суда.
Выдатнаму спецыялісту з дзвюма вышэйшымі адукацыямі застаецца толькі апеляваць да Камітэта па правах чалавека пры ААН. Працоўнага месца яму ні ў самім Кобрыне, ні ў раёне не знайшлося.
У адказе з Вярхоўнага суда за подпісам намесніка старшыні суда Вышкевіча паведамляецца, што суд з дастатковай паўнатою вывучыў і праверыў довады і пярэчанні Меха, доказам даў поўную і аб’ектыўную ацэнку і прыйшоў да высноваў, што нормы матэр’яльнага і працэсуальнага права папярэднімі судовымі інастанцыямі прымененыя слушна. Таму няма асноваў для прынясення пратэсту на судовыя пастановы. Скарга Меха застаецца без задавальнення.
Нагадаю, што з Алесем Мехам не быў працягнуты працоўны кантракт пасля таго, як ён не пагадзіўся з прапановай начальніка Кобрынскай управы “Белтрансгаза” Галашка і начальнікам Кобрынскага КДБ Басько наконт свайго няўдзелу ў выбарах. (Гэтая размова была запісана на дыктафон і прызнана суразмоўцамі, але суд не прыйняў яе да ведама).
Алесь Мех намераны звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека пры ААН. А зараз ён напісаў заяву ў Цэнтр занятасці для атрымання субсідыі, каб адкрыць сваю справу.
Навіны па тэме
17.03.2010 Натальля Радзіна зьвярнулася ў пракуратуру
16.03.2010 Сяргей Каваленка падаў у суд на міліцыянтаў
16.03.2010 Суд над Аўтуховічам: Дзень другі
15.03.2010 Полацк: Беларусізацыя асобна ўзятай акругі?
12.03.2010 Барысаў: Склад участковых камісій невядомы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






