Пракуратура Наваполацка адмаўляецца змагацца са свастыкай на вуліцах горада

2009 2009-04-07T15:05:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svastika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы студзеня 2009 года праваабаронца з Наваполацку Зміцер Салаўёў атрымаў адказ з пракуратуры горада на сваю заяву, сутнасць якой тычылася фактаў нанясення фашысцкай сімволікі на будынках горада.

У адказе паведамлялася, што супрацоўнікамі Наваполацкага ГАУСу была праведзеная праверка, у выніку якой у ўзбуджэньні крымінальнай справы па факту нанясеньня фашысцкай сымболікі на будынкі і збудаваньні г. Наваполацку было адмоўлена. Ва ўзбуджэньні адміністрацыйнай справы таксама было адмоўлена, бо супрацоўнікі міліцыі не знайшлі асобаў, якія здзейснілі фашысцкія надпісы. У адказе было пазначана, што супрацоўнікі міліцыі правялі прафілактычныя гутаркі з нейкімі асобамі.

Між тым, дзеяньні невядомых асобаў, якія малююць свастыкі на будынках г. Наваполацка працягваюцца. Толькі за апошні месяц свастыкі былі намаляваны ў пераходзе з вуліцы Дружбы ў двор дома па Дружбы 6, на будынку універсітэта з боку СШ №3, на краме кветак на прыпынку «4-я школа», на супрацьлеглым баку на кіёску на прыпынку «4-я школа» (апошнія дзве былі хутка замаляваны камунальнымі службамі).

Паколькі неўстаноўленыя асобы ў гэты час размалявалі свастыкай і памяшканне, якое належыць Салаўёву на праве ўласнасці, Зміцер паўторна звярнуўся з заяваю да пракурора горада Наваполацка. Ён паведамляе, што “5-6 сакавіка 2009 года невядомыя асобы намалявалі вялікую свастыку на вонкавай сцяне ля вакна памяшкання па адрасе Алімпійская 2, г. Наваполацк, якое належыць мне на правах уласнасці. Яшчэ адна свастыка меншая па памерах была намалявана на ахоўным ралеце вакна майго памяшкання. Сам ралет быў пашкоджаны ў дзвюх месцах нейкім вострым прыстасаваннем. Гэта ўжо паўторнае нанясенне фашысцкіх сімвалаў на дадзены будынак. Першы адбыўся 25 снежня 2009 г.

Зміцер Салаўёў запатрабаваў ад пракурора ўзбудзіць крымінальную справу па артыкулах 339 «Хуліганства», 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці ці розні» Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь па фактах нанясення  невядомымі асобамі фашыстоўскіх сімвалаў (свастыка) на будынках і збудаваннях у горадзе Наваполацку, а таксама правесці прафілактычныя мерапрыемствы ў горадзе па прадухіленні злачынстваў накіраваных на распальванне расавай і нацыянальнай варожасці».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international