Пракуратура адмовілася распачаць крымінальную справу з нагоды рэпрэсій супраць газеты

2009 2009-04-07T14:04:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bobrujskij_kurier.jpg

Мясцовы пракурор не ўгледзеў складу злачынства ў дзеяннях чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама, на якіх скардзіўся галоўны рэдактар недзяржаўнага рэгіянальнага выдання.

 

Заяву ў пракуратуру з просьбай правесці праверку і прыцягнуць да адказнасці вінаватых рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка накіраваў яшчэ тры месяцы таму – 18 снежня 2008 года.

 

Кіраўнік рэдакцыі паведамляў, што некаторыя прадстаўнікі мясцовай ўлады сістэматычна парушаюць свабоду масавай інфармацыі і правы рэдакцыі. Скарга была падмацаваная шэрагам дакументаў, якія пацвярджалі наяўнасць парушэнняў. У тым ліку: перашкоды ў распаўсюдзе выдання, адмовы ў акрэдытацыі і доступе да інфармацыі і г.д.

 

На думку заяўніка, такім чынам чыноўнікі груба парушылі заканадаўства аб СМІ і артыкул 198 Крымінальнага кодэкса РБ («Стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналіста»). Пазней следчы пракуратуры папрасіў у Анатоля Санаценкі дадатковых тлумачэнняў па гэтай справе — рэдактар назваў канкрэтныя даты парушэнняў і прозвішчы парушальнікаў.

 

Тым не менш, старшы следчы пракуратуры Ленінскага раёна Бабруйска Сяргей Шарамет прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях мясцовых чыноўнікаў няма складу злачынства.

 

З перашкодамі ў доступе да інфармацыі і распаўсюдзе сёння сутыкаюцца недзяржаўныя выданні шмат у якіх рэгіёнах. Асабліва напружаная сітуацыя ў Бабруйску, Барысаве і Баранавічах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international