viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: Абсалютна зразумела, што гэта брудная правакацыя

2005 2005-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перадачы актывістам руху “Кмара” не прымаюць ужо трэці дзень. 30 верасьня нам сказалі, што ў спецпрыёмніку каранцін – дзень завоза бамжэй. Перадачы не прымаюць.
Вось так двое грамадзян Грузіі Георгі Кандэлакі і Лука Цэладзе знаходзяцца ў “беларускім палоне”.

Гэтая дэтыктыўная гісторыя пачалася 24 жніўня, калі супрацоўнікамі крымінальнага вышуку былі затрыманыя каардынатар руху “Зубр” Кобец і два грамадзяніна Грузіі, сябры арганізацыі “Кхмара”, Георгі Кандэлакі і Лука Цэладзе. Дэтыктыўная, таму што з самага пачатку ўся “аперацыя” праходзіла ва ўмовах найстражайшай сакрэтнасьці. Першапачаткова паведамлялася, што грамадзяне Грузіі былі затрыманыя ў сувязі з тым, што ў іх нябыта былі не ў парадку дакументы. У сувязі з неабходнасьцю праверкі іхных асобаў яны былі дастаўленыя у РУУС Маскоўскага р-на г. Мінска.
Вось з гэтага моманту і пачался “сакрэтная аперацыя”, якая праходіла ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі. Некалькі дзён было нічога невядома, куды падзеліся Георгі і Лука. Прэс-служба МУС дэманстравала традыцыйную ўжо “неасьведамлённасьць”, куды падзеліся два замежныя грамадзяніна яны не ведалі. Толькі праз два дні па БТ прадстаўнік УКДБ па Мінску і Мінскай вобласьці паведаміў тэлегледачам аб тым, што былі затрыманыя два грамадзніна Грузіі Георгі Кандэлакі і Лука Цэладзе і што КДБ прынята рашэньне аб іх прымусовай дэпартацыі за “умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь”. Прадстаўнік бравых спец.службаў афіцыйна заявіў, што КДБ і надалей бдзе “жорстка прысякаць” дзеяньні замежнікаў, якія ськіраваныя на дэстабілізацыю палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Што ж гэта такога нарабілі два грузінскія хлопцы падчас свайго знаходжаньня ў Беларусі? Паводле версіі КДБ, падчас свайго візіту грамадзяне Грузіі пад відам журналістаў сустракаліся з прадстаўнікамі радыкальных незарэгістраваных моладзевых арганізацый “Зубр”, “Малады фронт”, “Лімон”, прымалі ўдзел у несанкцыянваных (можна падумаць яны бываюць санкцыянаваныя) акцыях па распаўсюдзе незарэгістраванай прадукцыі. Як доказ былі паказаныя нейкі фото, дзе маладыя людзі расклейвалі ўлёткі з надпісам (о жах!!!) “Мы момнім”. Да, што тут скажаш, такімі дзеяньнямі Георгі і Лука сур’ёзна маглі дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Шмат справаў апошнім часам у нашага КДБ, то з мульцікамі змагаюцца, то грузінаў ловяць.
А калі сур’ёзна, я заўсёды лічыў, што калі б КДБ сапраўды дбаў пра дзяржаўную бясьпеку, ён бы прадухіліў дзяржаўны пераварот 1996 году і неканстытцыйны рэферэндум па бясконцым падаўжэньні прэзыдэнцтва Лукашэнкі ў 2004 г., знайшоў бы вінаватых у палітычна матываваных выкраданьнях генерала Ю. Захаранкі, дэпутата В. Ганчара, журналіста Д. Завадскага і бізнесмэна А. Красоўскага. Што на гэта духу не хапіла, прасьцей дзяцей з “Зубра” лавіць ды грамадзка-актыўных студэнтаў запалохваць? Някчэмныя, шэрэнькія, баязьлівыя пацучкі…
Але вернемся да нашых грузінскіх сяброў. 26 жніўня затрыманых паспрабаваў наведаць адвакат і дыпламат, які адмыслова прыехаў з амбасады Грузіі ў Кіеве. Нягледзячы на ўсе гарантыі юрыдычнай дапамогі, у тым ліку і замежным грамадзянам, усялякія Венскія канвенцыі, ні адваката ні дыпламата да затрыманых не дапусьцілі. Аргумент дзяжурнага старшага лейтэнта быў па беларуску просты: “няма начальства, а я чалавек маленькі, што скажуць тое і раблю”. Вось і ўсё. Нават перадачу, якую мы падрыхтвалі для Георгія і Лукі, гэты “маленькі чалавек” перадаць не дазволіў. Але далей было яшчэ цікавей і падзеі разгортваліся як сапраўдным дэтэктыве. Супакоеныя тым, што на заўтра, хлопцаў нарэшце адправяць на самалёце Мінск-Тбілісі да дому, мы спакойна сыходзім. Мо і праўда начальства няма, пятніца ўсё ж такі. Відаць стому, якая назапашылася за тыдзень цяжкай службы здымаюць...
Але ў суботу Георгі і Лука да дому не паляцелі. І зноўку ніякай інфармацыі. Як у танку.
Толькі у панядзелак, 29 жніўня мы даведваемся, што абодва грузіны за “дробнае хуліганства” атрымалі па 15 сутак у судзе Маскоўскага р-на г. Мінска. Пазьней сталі вядомы дэталі “хуліганства” – Георгі і Лука зьбілі сукамерніка. Так сама як зьбіў сукамерніка лідар прадпрымальнікаў Шумчанка, сябра Саюза палякаў на Беларусі, былі яго старшыня Тадэвуш Гавін у Гародні. Абсалютна зразумела, што гэта брудная правакацыя гэтых самых шэренькіх, нікчэмных пацучкоў. Адваката да затрыманых зноўку не дапусьцілі. Толькі цяпер гэта зрабіў не “маленькі” чалавек, а цэлы падпалкоўнік, намесьнік начальніка службы аховы грамадскага парадку ГУУС Мінгарвыканкама.

Для мяне гэта вельмі паказальная гісторыя. Гісторыя поўнай дэвальвацыі і карозіі законаў, права, маралі. Шэрыя пацучкі захапілі сьвет. На колькі? Залежыць да нас з вамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства