Амбасада ЗША ў Беларусі абураная хлуслівымі звесткамі беларускай дзяўчыны, надрукаванымі ў газэце “Обозреватель”
30.08.2005.
Амбасада ЗША ў Беларусі лічыць хлусьлівымі і неабгрунтаванымі спробы шэрагу беларускіх друкаваных і электронных мэдыяў абвінаваціць супрацоўнікаў дыпляматычнага корпусу ў пастаўцы агітацыйнай літаратуры ў Беларусь і фінансаваньні апазыцыі, паведаміла радыё Свабода.У інтэрвію з ананімнай палюбоўніцай ахоўніка амбасады ЗША ў Менску, надрукаваным газэтай “Обозреватель”, сьцьвярджаецца, што прадстаўнікі дыпляматычнага ведамства пад прыкрыцьцём “харчовых дэсантаў” у Вільню перавозілі ў Беларусь грошы для апазыцыі й агітацыйную літаратуру – карысталіся перадусім тым, што дыпляматычны транспарт не надглядаюць памежнікі й мытнікі. Тэму актыўна падхапілі і яшчэ больш разьвілі Першы нацыянальны канал ды ОНТ. Беларускае тэлебачаньне ўвогуле паабяцала неўзабаве паказаць тэлевізійнае інтэрвію з загадкавай Насьцяй, якая праз два гады пасьля апісаных падзеяў вырашыла падзяліцца з журналістамі сваімі сакрэтамі.
Дадзеныя зьвесткі амбасада ЗША ў Беларусі абвяргае і называе непраўдзівымі і беспадстаўнымі, бо распаўсюджваюцца з мэтай дыскрэдытацыі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











