Дэпутаты мясцовых саветаў патрабуюць ад Лукашэнкі спыніць перасьлед актывістаў Саюзу палякаў

2005 2005-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг дэпутатаў мясцовых саветаў зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем спыніць перасьлед кіраўнікоў Саюзу палякаў ў Беларусі, абраных сёлета ў сакавіку, а таксама актывістаў саюзу, якія іх падтрымліваюць, паведаміла радыё Свабода. Сярод падпісантаў звароту – дэпутаты са Жлобіну, Смаргоні, Мазыра, Круглага, Мсьціславу ды іншых гарадоў Беларусі.

Як пішуць дэпутаты мясцовых саветаў, “захоп амапаўцамі будынку Саюзу Палякаў ёсьць праявай непавагі ня толькі да сябраў арганізацыі, але і да ўсіх людзей добрай волі”. Як лічыць адзін з падпісантаў звароту дэпутат Мазырскага гарадзкога савету Леанід Арлоў, грамадзкія арганізацыі павінны самі вырашаць арганізацыйныя пытаньні, вызначаць праграму дзеяньняў, распрацоўваць стратэгію і тактыку і адпаведна прымаць канкрэтныя рашэньні, у тым ліку і ў выбары кіраўніцтва.

Разам зь Леанідам Арловым зварот падпісалі дэпутаты Марат Афанасьеў, Рамуальд Улан, Аляксандар Галактыёнаў, Пятро Цярэшка і Зінаіда Мялешчанка. Апошняя – дэпутатка Круглянскага раённага савету, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яна лічыць, што атрымліваецца так, нібыта вакол нас усе ворагі: “У адпаведнасьці з пазыцыяй нашай палітычнай эліты мы жывем у нейкай ізаляцыі, усе хочуць нас пакрыўдзіць. А я лічу, што мы павінны самі перагледзіць, у тым ліку і кіраўнік краіны, сваю пазыцыю ў дачыненьні і да суседзяў, і да тых людзей, які жывуць не зь ягонага загаду, не па ягонай ідэалёгіі і маюць уласную думку. Таму я і падпісала гэты зварот”.

Мясцовыя дэпутаты патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі “спыніць антызаконныя дзеяньні ў дачыненьні да актывістаў і кіраўнікоў Саюзу Палякаў і пачаць дыялёг з удзелам законнага кіраўніцтва арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс.

Аляксандар Галактыёнаў, дэпутат Мсьціслаўскага раённага савету тлумачыць, што ён падпісаўся пад зваротам да кіраўніка Беларусі на знак салідарнасьці, на знак падтрымкі актывістаў Саюзу Палякаў: “Звароты трэба пісаць, але шанцаў на тое, што яны нейкі станоўчы плён будуць мець, у мяне асабіста няма. Безумоўна, гэта салідарнасьць, ня болей”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international