Візіт у Мінск дэлегацыі Еўрапарламенту адменены

2009 2009-04-01T14:33:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eurapar-t.jpg

Еўрапарламент адмяніў візіт у Мінск дэлегацыі дэпутатаў, запланаваны на 6—8 красавіка.

Як паведаміў БелаПАН нідэрландскі еўрадэпутат, намеснік старшыні Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма, bбеларускія ўлады не пагадзіліся з прапанаваным фарматам візіту.

Еўрапарламентарыі планавалі правесці шэраг сустрэч з чыноўнікамі, апазіцыяй і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, а таксама неафіцыйную сустрэчу з дэпутатамі беларускага парламента. Я.Віерсма зазначыў, што афіцыйная сустрэча з беларускімі калегамі была б "занадта паспешнай", бо парламенцкія выбары ў Беларусі ў верасні 2008 года Еўрапарламент прызнаў недэмакратычнымі.

Еўрадэпутат выказаў шкадаванне, што візіт адменены. На мінулым тыдні ён звяртаўся ў пасольства Беларусі ў Бруселі з прапановай "перагледзець рашэнне і ўважліва вывучыць праграму візіту". Паводле слоў Я.Віерсмы, Еўрасаюз гатовы запрасіць прэзідэнта Беларусі на саміт у Прагу, у той час як беларускі ўрад адмаўляе ў візіце прадстаўнікам Еўрапарламента.

Разам з тым Я.Віерсма выказаўся за працяг еўрапейска-беларускага дыялогу. Паводле яго слоў, Еўрапарламент "не настолькі важны, каб з-за адмены візіту перарываць дыялог".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international