Пікет не дазволілі

2009 2009-04-01T13:36:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rep.jpg

Гарадзенcкія ўлады не дазволілі суполцы прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці правесці пікет,запланаваны на 3 красавіка.

У сувязі з адмовай Магілёўскага і Гомельскага гарвыканкамаў у рэгістрацыі прафсаюзных арганізацый актывістамі былі пададзены заявы ў шэрагу гарадоў краіны з мэтай выказаць салідарнасьць сваім калегам, якім адмаўляюць у легалізацыі.

Гарадзенскія ўлады традыцыйна пікет забаранілі,што па словах кіраўніка гарадской арганізацыі Святланы Драгалавай з’яўляецца сведчаннем парушэння канстытуцыйнага права грамадзян на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Фармальнай падставай для адмовы на думку чынавенства з’яўляецца тое, што абранае мейсца для правядзення пікета - парк Жылібера, не ўваходзіць у пералік мейсцаў, дазволеных уладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Аднак, такі адказ не адпавядае рэчаіснасці: пастановай гарвыканкама парк Жылібера ўнесены ў пералік мейсцаў, дазволеных для правядзення мітынгаў і пікетаў, таму кіраўніцтва прафсаюза не выключае, што будзе звяртацца ў суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international