Праваабаронцу Леаніда Свеціка абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса

2009 2009-03-31T20:41:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку 31 сакавіка прад’яўленае абвінавачваньне адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса: яго падазраюць у распальваньні міжнацыянальнай і расавай варажнечы (арт.131 КК) і паклёпе на Прэзідэнта краіны (ч. 2 арт. 367 КК). Папярэдняе следства праводзіў следчы УКДБ па Віцебскай вобласці.

 

Нагадаем, што раней Свеціка падазравалі ў здзяйсненьні злачынства па арт. 131, але затым следчыя дзеяньні былі прыпыненыя. Зусім нядаўна, у сакавіку, следства было адноўленае і сёньня было прад’яўлена абвінавачваньне.

У Леаніда Свеціка ўзялі падпіску аб нявыездзе. На гэтым тыдні ён разам з адвакатам пачне вывучаць матэрыялы па прад’яўленаму абвінавачваньню.

Леанід Свецік з'яўляецца сузаснавальнікам грамадскага праваабарончага аб'яднаньня "Наша Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international