Вялікабрытанія пра правы чалавека ў Беларусі

2009 2009-03-30T13:08:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brytanija.jpg

Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі абнародавала сваю чарговую гадавую справаздачу пра сытуацыю з правамі чалавека ў сьвеце. Асобнымі разьдзеламі ў справаpдачы выдзеленыя 20 краінаў, у якіх, паводле брытанскага ўраду, выступаюць сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека. Сярод гэтых краінаў і Беларусь.
Дакумэнт у разьдзеле, датычным Беларусі, адзначае, што агульная сутуацыя з правамі чалавека на працягу мінулага году заставалася цяжкай. У гэтым кантэксьце перш за ўсё згадваюцца парлямэнцкія выбары 28 верасьня 2008 году, якія не адпавядалі дэмакратычным стандартам АБСЭ.

Паводле брытанскага ўраду, беларускі рэжым надалей чыніць перашкоды дзейнасьці недзяржаўных арганізацыяў, доступу беларусаў да незалежных крыніцаў інфармацыі ды свабодзе выказваньня імі сваіх поглядаў. Справаздача згадвае жорсткі разгон і зьбіцьцё ўдзельнікаў дэманстрацыі ў Дзень Волі 2008 у Менску.

Брытанскі ўрад падкрэсьлівае, што беларускія ўлады так і не правялі незалежнага расьследаваньня зьнікненьняў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзьмітрыя Завадзкага.

Адначасова справаздача зьвяртае ўвагу на станоўчы крок з боку беларускага рэжыму, якім было вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў перад парлямэнцкімі выбарамі летась.

Дакумэнт адзначае, што ў лістападзе 2008 г., калі пасьля прыпыненьня візавых санкцый супраць Беларусі беларускі прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі наведаў Лёндан, зь ім сустрэлася Каралайн Флінт, брытанскі міністар у пытаньнях Эўропы. Гэта была першая сустрэча членаў брытанскага і беларускага кабінэту міністраў з 1997 году, калі Эўразьвяз увёў забарону на кантакты зь беларускімі ўладамі на міністэрскім узроўні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international