Актывістаў Саюза палякаў на Беларусі судзяць завочна

2009 2009-03-27T11:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нібыта за актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ў другой палове студзеня ў Горадні 15 базавых велічынь (525 тысяч рублёў) аштрафаваныя Андрэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч. Апошнія былі асуджаныя завочна і нават не пабачылі судовае рашэнне.

- У Мечыслава Яскевіча няма ні павесткі ў суд, ні судовага рашэння, ніякіх сведчанняў таго, што ён быў асуджаны, - распавёў “Салідарнасці” Ігар Банцар. – Сама суддзя неаднаразова парушае заканадаўства. Прычым у трох справах адначасова. Каб атрымаць матэрыялы справы, яна “параіла” зрабіць запыт у канцэлярыю на імя старшыні суда. Аднак абскардзіць рашэнне суда з моманту яго атрымання можна толькі ў дзесяцідзённы тэрмін. І да сённяшняга дня ніякіх афіцыйных папераў я не атрымаў. Лічу, што суддзя робіць гэта наўмысна, каб зацягнуць час і не даць магчымасці скарыстаць канстытуцыйнае права на абскарджванне рашэння суда. Андрэй Пачобут атрымаў рашэнне 17 сакавіка, я – 21 па пошце. Але падаць скаргу мы вырашылі ўсе разам, 27 сакавіка. Атрымліваецца, што Яскевіч падаваў апеляцыю на прысуд, пра які вядома, што ён ёсць, але невядома, дзе ён і хто яго бачыў акрамя суддзі.

Абвінавачаныя актывісты Саюза палякаў на Беларусі лічаць, што нічога не парушалі і ніякага ўдзелу ў так званым мітынгу не прымалі, «таму што гэта не быў мітынг, але ўлады класіфікавалі менавіта як мітынг».

Нагадаем, пратаколы наконт несанкцыянаванага студзеньскага мітынгу каля сядзібы афіцыйнага Саюзу палякаў у Горадні міліцыянты склалі напачатку сакавіка. У Ленінскім раённым судзе гораду быў разгледжаны толькі адзін пратакол — адносна журналіста Андрэя Пачобута. 17 сакавіка яго аштрафавалі на 525 тысяч рублёў. А празь некалькі дзён стала вядома пра завочны разбор і прысуды Ігару Банцару і Мечыславу Яскевічу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international