Адбыўся ўстаноўчы сход "Нашай Вясны"

2009 2009-03-29T15:03:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю, 29 сакавіка на сядзібе Партыі БНФ у Менску адбыўся устаноўчы сход заснавальнікаў  грамадскага праваабарончага аб’яднаньня "Наша Вясна".  На сходзе "Нашай Вясны" прысутнічалі праваабаронцы, юрысты, грамадскія актывісты: усяго 82 прадстаўнікі з ўсіх рэгіёнаў Беларусі, якія вырашылі стаць сузаснавальнікамі праваабарончай арганізацыі.

 

Удзельнікі сходу прагалавалі за стварэньне праваабарончай арганізацыі, за яе статут і праграму.  Былі таксама абраныя кіручыя органы - Рада ў складзе пяці чалавек, старшыня аб’яднаньня і Рэвізійная камісія.

 

Абраны старшыня Алесь Бяляцкі паведаміў, што "мы зусім не партызаны, а дзейнасьць грамадскага праваабарончага аб’яднаньня адкрытая і галосная. Мы увесь час паведамляем пра сваю дзейнасьць сродкам масавай інфармацыі, і не маем аніякіх сакрэтаў.”

“Зараз, -- паведаміў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, -- мы будзем спадзявацца на міжнародную падтрымку, якая даволі выразна аказвалася зусім нядаўна, пад час папярэдняй спробы рэгістрацыі.

 

Нагадаем, што гэта трэцяя спроба зарэгістраваць праваабарончае аб’яднаньне. Раней  Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі двойчы:  у 2007 і 2009 годзе, прычым апошняя адмова на рэгістрацыю была атрыманая 26 лютага бягучага года. Зараз праваабаронцы аспрэчваюць гэтае рашэньне ў Вярхоўным Судзе.

 

Падаючы зараз дакументы ў Міністэрства юстыцыі, заснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” заклікаюць улады Рэспублікі Беларусь выконваць канстытуцыйныя правы грамадзянаў краіны, а таксама свае міжнародныя абавязацельствы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international