Актывіста БХД затрымалі за распаўсюд бюлетэняў

2009 2009-03-27T13:40:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Супрацоўнікі Гарадзенскай міліцыі затрымалі актывіста партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Міколу Баўсюка, які распаўсюджваў сярод жыхароў горада інфармацыйныя бюлетэні.

 

Аб затрыманні Міколы Баўсюка Рацыі паведаміў старшыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі  Павал Севярынец:

 

- Мікола Баўсюк распаўсюджваў на кірмашы газэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі . Звычайна, у такіх выпадках міліцыянты затрымліваюць, складаюць пратакол і адпускаюць актывістаў.У дадзеным жа выпадку Міколу Баўсюка павезлі ў Кастрычніцкі РАУС нібыта на размову з начальнікам.

 

Як паведаміў Рацыі Павал Севярынец, заўтра ў Гародні павінна адбыцца абласная каферэнцыя партыі Беларуская хрысціянскаяч дэмакратыя, і не выключана, што супрацоўнікі міліцыі  прэвентыўнымі затрыманнямі паспрабуюць перашкодзіць яе  правядзенню.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international