Магілёў: першая перамога прадпрымальнікаў

2009 2009-03-27T18:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/d6e5cdd7-10f9-46bc-824e-8413fb105236_w393_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Сёньня раніцай на плошчы Леніна ў Магілёве ля будынку аблвыканкаму сабралася каля тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны выказалі свой пратэст рашэннем аблвыканкама аб павелічэнні адзінага падатку амаль у два разы.

Ад красавіка гандляры будуць вымушаныя плаціць каля 1,1 мільёну рублёў падатку штомесяц. Прадпрымальнікі Магілёва палічылі, што памер падатку эканамічна неабгрунтаваны і завышаны.

 

На мітынгу былі сабраныя подпісы і разам з заявай перададзеныя ў аблвыканкам.

Як паведаміў магілёўскі актывіст. старшыня гарадской арганізацыі прафсаюзу РЭП Андрэй Двігун, у аблвыканкам прапусцілі некалькі прадпрымальнікаў, міліцыя паводзіла сябе пры гэтым карэктна.

Урэшце, Магілёўскі аблвыканкам прыпыніў дзеяньне пастановы абласнога Савета дэпутатаў пра павышэньне адзінага падатку і падатку на даданую вартасьць. У абласной адміністрацыі прадпрымальнікаў запэўнілі, што наступным разам падвышэньне падатку будуць узгадняць зь імі.

 

Аднак пакуль невядома, на які час прыпыненае дзеяньне вышэйзгаданай пастановы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international