Выкладчыцу звольнілі з працы – у экстранным парадку

2009 2009-03-27T17:45:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка выкладчыцу ангельскай мовы камерцыйнага адукацыйнага цэнтра «SOL Minsk» Марыянну Груздзіловіч звольнілі з працы. На ўсю працэдуру звальнення кіраўніцтву цэнтра хапіла паловы працоўнага дня. Прычынай такіх экстранных дзеянняў працадаўцаў стаў сфабрыкаваны ліст нібыта ад бацькоў групы вучняў, якія паскардзіліся, што выкладчыца агітуе вучняў за апазіцыю.

 

Нагодай для такога “абвінавачвання” ў адрас Марыянны Груздзіловіч стала яе бяскрыўдная рэпліка ў адказ на словы адной вучаніцы пра тое, што  надыходзячы Дзень Волі – гэта “когда тупые отморозки из оппозиции соберутся и будут кричать всякую ерунду”. У адказ на гэтыя абразлівыя словы выкладчыца заўважыла, што гэты дзень, пра які распавядаецца ў падручніках па гісторыі Беларусі, адзначаюць нармальныя, інтэлігентныя людзі.

 

Раніцай наступнага дня кіраўніцтва адукацыйнага цэнтра выклікала Марыянну з класа і жанчыне паведамілі, што ў яе падчас папярэдадніх заняткаў адбыўся канфлікт, які паставіў пад удар усю арганізацыю. Выкладчыцы распавялі, што з самага ранку ў вышэй стаячую установу адукацыі (цэнтр арэндуе памяшканне ў адной з сярэдніх школаў) прыйшоў ліст за подпісам бацькоў яе вучняў, у якім сказана, што яна займаецца прапагандай, агітуе за апазіцыю. “Зверху” адразу пацікавіліся ў дырэктара школы, каму яны здаюць у арэнду памяшканне. І ад цэнтра «SOL Minsk» запатрабавалі адрэагаваць неадкладна.

 

Разам з тым, магчымасць сабараць подпісы пад лістом ад усёй групы бацькоў выглядае не рэальнай. Хаця б таму, што заняткі, на якіх здарыўся “канфлікт” скончыліся ў 21.00, а ліст быў ужо дасланы з самага ранку. Ды і вучні, што прыходзяць на заняткі цэнтру, з розных школаў і жывуць у розных месцах. Але, каб запэўніцца асабіста, Марыянна абтэлефанавала іх бацькоў – ніхто нікому нават не тэлефанаваў і пра скаргу ніякіх размоваў не вялося.

 

На размову з Марыяннай Груздзіловіч яе кіраўніцтва прыйшло ужо падрыхтаваным – з загадам аб звальненні, у які без аніякага разбіральніцтва ўжо былі ўнесеныя патрэбныя фармулёўкі. Выкладчыцу было загадана звольніць адразу. Таксама Марыянну тэрмінова “азнаёмілі” з тымі карпаратыўнымі правіламі, якія яна нібыта парушыла. Падпісваючы гэтую паперу жанчына паспела толькі заўважыць, што датаваная яна 14 красавіка 1999 года.

 

І толькі пасля ўсёй неабходнай працэдуры, у выніку якой Марыянна Груздзіловіч засталася без працы, яна даведалася, што бацька “пакрыўджанай” вучаніцы з’яўляецца палкоўнікам МУС.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international