Праз тыдзень пасьля візыту расейскага прэзыдэнта Пуціна ў Беларусь праваахоўныя органы Менску пачалі караць удзельнікаў антырасейскае акцыі, што прайшла тады ў цэнтры сталіцы. 24-га студзеня адміністратыўнае папярэджаньне атрымала Вера Ціцянкова; 27-га распачаўся суд над былым сябрам партыі БНФ Вячаславам Сіўчыкам; позва ў суд прыйшла таксама да маладафронтаўца Сержука Мацкойця. У якасьці доказаў іхнага ўдзелу ў пікеце міліцыя выкарыстоўвае матэрыялы, што зьявіліся пасьля акцыі ў прэсе (Радыё Рацыя).

2003 2003-01-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет, прымеркаваны да візыту прэзыдэнта Расейскае Фэдэрацыі Ў.Пуціна, прайшоў 19-га студзеня на Кастрычніцкім пляцы Менску. Пікетоўцы разгарнулі плякаты зь лёзунгамі "Рукі прэч ад Беларусі!", "Ніякіх саюзаў з Расеяй!", і "Пуцін, прасі прабачэньня ў беларускага народу!", а таксама парвалі расейскія грошы й сьцяг. Нягледзячы на тое, што на плошчы было некалькі супрацоўнікаў АМАПу, ніякіх перашкодаў пікетоўцам яны не чынілі. З інфармацыі ўдзельнікаў акцыі, міліцыя й АМАП мелі загад не чапаць апазыцыі, пакуль візыт расейскага лідэра "на слыху".
Цяпер пікетоўцам інкрымінуюць парушэньне артыкулу 167.ч. 2 Адміністратыўнага кодэксу РБ: арганізацыя й удзел у несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве. У прыватнасьці, гэткае вінавачаньне прагучала ў панядзелак на адрас В.Сіўчыка. У судзе палітык адразу ж запатрабаваў, каб слуханьні вяліся на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак судзьдзя Тацяна Паўлічук адхіліла гэтае хадайніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international