У Гомелі адбыўся суд над Жукоўскім і Трыфанавым

2009 2009-03-25T18:13:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Гомелю адбыўся разгляд адміністратыўных справаў у дачыненні да актывістаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Канстанціна Жукоўскага і Сяргея Трыфанава. Актывістаў абвінавацілі па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэксу – “у хуліганстве”.

 

Суддзя Алена Цалкова пакарала Сяргея Трыфанава штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Канстанціна Жукоўскага суддзя Марыя Даменка асудзіла да 3-х сутак арышту.

 

Нагадаем, што Канстанцін Жукоўскі і Сяргей Трыфанаў сёння каля 6 гадззінаў раніцы былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і з абвінавачваннем у парушэнні грамадскага парадку дастаўленыя ў пастарунак Цэнтральнага раёна Гомелю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international