Дзе праводзіць устаноўчы сход заснавальнікам “Нашай Вясны”?

2009 2009-03-25T16:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pytalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сённяшні дзень фактычна ўсе арганізацыі, да якіх звярнуліся заснавальнікі “Нашай Вясны” з просьбай прадаставіць у арэнду памяшканне для правядзення устаноўчага сходу аб’яднання, праваабаронцам адмовілі. Сход прызначаны на нядзелю, 29 сакавіка.

 

У пошуках месца для правядзення новага Устаноўчага Агульнага Сходу заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” праваабаронцы накіравалі адпаведную заяву да розных патэнцыяльных арэндадаўцаў, сярод якіх -  гатэлі “Планета”, “Беларусь”, гатэльны комплекс “Турыст”, Рэспубліканская мастацкая галерэя.

 

Адрасаты заявы ў сваіх адказах адмаўляюць у прадастаўленні памяшкання - без тлумачэнняў прычынаў. Прадпрыемства “не мае магчымасці прадаставіць Вам у арэнду памяшканне”- такі, напрыклад, апошні з адказаў, атрыманы ад ВУП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” ГА “Беларускі саюз мастакоў”.   

 

Устаноўчы сход, што мае адбыцца ў бліжэйшы час, - працэдура, неабходная для чарговай падачы дакументаў для рэгістрацыі “Нашай Вясны” ў Міністэрства юстыцыі.

 

Нагадаем, што 26 лютага гэтага году праваабароцам ў другі раз было адмоўлена ў рэгістрацыі новага аб’яднання. Адной з прычынаў для адмовы дзяржчыноўнікі назвалі нібыта малую плошчу памяшкання, дзе праводзіўся папярэдні ўстаноўчы сход.

 

Супрацоўнікі Мінюста нават не пашкадавалі часу і намаганняў на скурпулёзную творча-падліковую працу: “З матэрыялаў рэгістрацыйнай справы ўласніка офіса бачна, што агульная плошча офіса складае 35 кв.м. Гэта азначае, што на аднаго ўдзельніка Схода прыходзілася 35:67= 0.5 кв.м. агульнай плошчы. Калі ж улічыць планіроўку офіса, наяўнасць у ім шэрагу абсталяваных працоўных месцаў з адпаведнымі мэбляй, аргтэхнікай і інш., то фактычна на аднаго ўдзельніка Схода прыйшлося істотна меншая карысная плошча ў параўнанні з разліковай агульнай, указанай вышэй. У сувязі з гэтым незразумела, як ў такіх умовах можна размясціць 67 чалавек, забяспечыўшы ім згодна з арт.4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаннях” магчымасць самастойна ўчыніць сваё волевыяўленне і інш., а таксама размясціць прэзідыум Схода, арганізаваць працу Схода на працягу адной гадзіны з падлікам галасоў, весці пратакол Схода…”

 

Пасля такой “пераканаўчай” аргументацыі заснавальнікі “Нашай Вясны” вырашылі знайсці больш прасторнае памяшканне. У выніку сумненні заснавальнікаў у тым, што заля будзе прадстаўленая, цалкам пацвердзіліся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international