Gazeta Wyborcza”: дэлегатаў зьезду СПБ у Ваўкавыску да ўдзелу ў ім змушаў КДБ

2005 2005-08-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Польша не прызнае новыя ўлады СПБ”, “Зьезд пад дыктоўку Лукашэнкі”, – такія загалоўкі маюць артыкулы пра суботні зьезд у Ваўкавыску сёньняшнія польскія газэты.

Польскія газэты падкрэсьліваюць, што праца зьезду праходзіла пад пільным наглядам міліцыі, спэцслужбаў і беларускіх урадоўцаў, без гасьцей з Польшчы і часткі актывістаў саюзу, а новы старшыня СПБ быў абраны паводле загаду афіцыйнага Менску.

“Калі дэлегаты выходзілі пасьля сканчэньня зьезду, на іх тварах не было радасьці. На прыступках каля помніка Леніну стаялі некалькі дзясяткаў міліцыянтаў у цывільным, якія спрабавалі не дазволіць фатаграфаваць удзельнікаў зьезду. Такой аховы не было нават калі сюды на дажынкі прыяжджаў Лукашэнка”, – піша „Rezcpospolita”.

Іншы буйны штодзёньнік “Gazeta Wyborcza” называе суботні зьезд “самазваным” і падае словы аднаго з дэлегатаў, які ананімна прызнаўся журналісту газэты, што не хацеў браць удзелу ў зьезьдзе, але да гэтага яго змусілі супрацоўнікі КДБ.

“Перад зьездам да мяне тэлефанавалі некалькі разоў у дзень на ўсе нумары і пагражалі, што калі не прыеду, то мяне і маю сям’ю зьнішчаць. У залі зьезду страшная атмасфэра, палова з тых, хто там знаходзіцца – гэта міліцыянты”, – сказаў польскай газэце адзін з удзельнікаў зьезду СПБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international