Пра што новы Закон аб моладзевай палітыцы?

2009 2009-03-24T17:39:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parl-t.jpg

    Сухі закон да 21 году, вайскова‑спартыўныя летнікі і, як варыянт, новае Міністэрства па справах моладзі — менавіта такія абнаўленні збіраюцца унесці народныя абраннікі на чарговай сесіі парламенту ў Закон «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі». Піша лідэр Моладзі АГП Міхась Пашкевіч.

Дзяржаве патрэбныя здаровыя, ідэалагічна правільныя маладзёны. І новы Закон скіраваны менавіта на гэта. Наколькі паспяховым ён атрымаецца, сумнявацца не выпадае, бо галоўным выканаўцам пазначаны дзяржаўны орган па справах моладзі. Ён жа адказвае за вызначэнне эфектыўнасці моладзевае палітыкі. І наўрад ці кіраўніца аддзелу па справах моладзі Мінадукацыі Ірэна Дыль прызнае сваю ж працу неэфектыўнай. Праўда, тут яе можна зразумець.

Паглядзіце на лічбы: 19 579 609 тыс. руб. — агульная сума выдаткаў на моладзевую палітыку у дзяржбюджэце на 2009 г.

    З гэтых сродкаў непасрэдна структура спадарыні Дылі «засвойвае» 1 737 227 тыс. руб., 304 589,0 тыс. руб. — Акадэмія Кіравання пры Прэзідэнце, а амаль 90% —17 537 793 тыс. руб. — правільна, БРСМ.

То бок асноўны кавалак пірага з’ядае «грамадскае аб’яднанне», а адказваць за усе недахопы маленькаму аддзелу Мінадукацыі, які і месціцца ў будынку БРСМ амаль пад страхой.

    Калі прайсціся па астатніх пунктах, то Закон можна назваць пустым і дэкларатыўным.

У чым сэнс пералічваць канстытуцыйныя правы і свабоды і ў чарговы раз падкрэсліваць дзяржаўны клопат аб моладзі? (калі цікава, то чытайце самі).

    І самае галоўнае — крытэрыі паказчыкаў эфектыўнасці ў ім так і не прапісаны.

Пра неабходнасць іх замацавання, дарэчы, казалі і прадстаўнікі БРСМ, а менавіта сакратар ЦК Далжанеўскі. Іншая справа, невядома, што канкрэтна ён тут меў на увазе.

    Хутчэй за усё, дзяржава не пойдзе на саступкі і аніякіх канцэптуальных зменаў у Закон 1992 году ўнесена не будзе. Адпаведна і працаваць гэтая дэкларацыя аб добрых намерах не будзе.

Але і гэты закон можна зрабіць прыземленным і больш жыццястойкім. Варта закласці выключна конкурсны празрысты галосны механізм выдаткоўвання дзяржаўных рэсурсаў пры рэалізацыі праектаў і праграмаў. У саўмінаўскім варыянце (а менавіта Саўмін распрацоўваў новы «стары» праект) зараз усе прасцей: «в целях создания необходимых условий для функционирования молодежных общественных объединений, влияния на характер и направленность их деятельности государство может оказывать этим молодежным объединениям материальную и организационную поддержку. Государственные органы и организации вправе передавать в установленном порядке молодежным общественным объединениям здания и сооружения, иное необходимое для осуществления их деятельности имущество»(ст.15 п.4).

    То бок камусьці можа дапамагаць, а камусьці — не. Хто будзе вырашаць і як, а галоўнае , навошта, у гэтым законапраекце не сказана.

Рабіце высновы самі. Безумоўна, на сто працэнтаў механізм не спрацуе — чынавенства знойдзе які спосаб абысці і гэты антыкарупцыйны парог. Але Закон урэшце пачне працаваць для усіх, а не толькі для БРСМ і піянераў са скаўтамі. Зразумейце правільна, аўтар зусім не прыхільнік дзяржаўнай падтрымкі грамадскіх арганізацый, але калі дзяржава усе ж вырашыла «падтрымаць», то хай робіць гэта празрыста.

Канечне, варта было б дадаць паведамляльны прынцып рэгістрацыі моладзевых арганізацый і стварэнне моладзевых парламентаў, але нават для нашай «лібералізацыі» гэта занадта.

Першае чытанне законапраекту адбудзецца 24 сакавіка, а сам законапраект, як чакаецца, стане адным з асноўных на веснавой сесіі палаты. Паглядзім, што атрымаецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international