Анжаліка Борыс: Зьезд нельга назваць дэмакратычным

2005 2005-08-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі, абраная лідэрам на VІ зьезьдзе СПБ у сакавіку, які Мін’юст прызнаў нелігітымным, Анжаліка Борыс выказала сваё меркаваньне аб паўторным зьездзе Саюзу палякаў: “Калі зьезд адбываецца пры зачыненых дзьвярах, калі туды не пускаюць журналістаў, калі людзей затрымліваюць па дарозе, каб яны даехалі да Ваўкавыску, калі сябры Саюзу палякаў, якія закладалі гэту арганізацыю, стаяць пад дзьвярыма і міліцыя не дазваляе ім туды ўвайсьці, калі людзей шукаюць і сілай змушаюць, каб яны прынялі ўдзел у зьезьдзе, і ў працы яго ўдзельнічаюць улады, кіруюць зьездам, то, я думаю, зьезд можа лічыцца дэмакратычным толькі паводле ўладаў, а не міжнародных стандартаў”, -- паведаміла старшыня СПБ “Радыё Свабода”.

Што да кандыдатуры новаабранага старшыні, спадарыня Борыс выказала меркаваньне, што Юзаф Лучнік – адзін з заснавальнікаў СПБ, але наўрад ці ён будзе кіраваць, будзе сапраўдным лідэрам, бо ў радзе арганізацыі ў асноўным асобы даволі адыёзныя. Што да далейшай працы, Анжаліка Борыс сказала наступнае:

“Я думаю, што дзейнасьць будзе працягвацца, мы будзем працаваць на Беларусі. І прыйдуць тыя часы, калі ня будуць парушацца правы чалавека на тэрыторыі Беларусі, ня толькі палякаў. А ўся гэта сытуацыя дала мне магчымасьць пазнаёміцца з людзьмі іншых нацыянальнасьцяў, якія выказалі з намі салідарнасьць. Я думаю, сытуацыя зьменіцца. І мы будзем працаваць дзеля таго, каб на тэрыторыі Беларусі ўсё ж такі запанавала дэмакратыя”, -- заявіла Анжаліка Борыс

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international