Ідэолагі распачалі татальную кампанію ціску на заснавальнікаў партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”

2009 2009-03-24T16:58:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговая навіна прыйшла з Магілёву – на мясцовым аўтазаводзе актывістцы БХД прапанавалі адазваць свой подпіс, каб не страціць працу. Як паведаміла прэсавай службе “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Кіра Чук, намеснік дырэктара па ідэалогіі Магілёўскага аўтамабільнага завода імя Кірава загадаў ёй пісаць тлумачальную наконт удзелу жанчыны ва Ўстаноўчым з’ездзе БХД.

 

- Я яе напісала і нават прадаставіла афіцыйныя дакументы, таксама пацвердзіла, што сапраўды ставіла свой подпіс пад дакументамі аб заснаванні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”.

 

Але, як кажа Кіра Чук, такая тлумачальная ідэолага завода не задаволіла.  Паводле словаў намесніка дырэктара, на заводзе можа існаваць толькі адна партыя – “Белая Русь”.

- Мне прапанавана адазваць свой подпіс, - распавядае актывістка БХД. – Мой кантракт скончваецца ў снежні, думаю, што яго не працягнуць. Але я яшчэ і матэрыяльна адказная асоба – тут таксама не выключаю разнасатйных непрыемнасцяў. Акрамя таго, я маю крэдыт. У мяне двое дзяцей, якіх я гадую адна. Усе гэтыя акалічнасці і дазваляюць кіраўніцтву так сябе паводзіць, паведамляе прэсавая служба“Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international