Суд адмовіў Франаку Вячорку

2009 2009-03-24T08:20:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/franak.jpg
Франак Вячорка

Франак Вячорка

Менскі міжгарнізонны вайсковы 23 сакавіка суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франка Вячоркі. Нагадаем, 16 студзеня ў палату вайсковага шпіталя, дзе Франак праходзіў мэдычнае абсьледаваньне, уварваліся людзі ў цывільным. Яны зьбілі хлопца й адвезьлі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што праз паўгадзіны завязуць у войска.

Франак запатрабаваў даць яму час, каб зьняць пабоі і зьвярнуцца ў суд на дзеяньні вайскоўцаў, якія незаконна пазбавілі волі й самавольна спынілі мэдычнае абсьледаваньне.
Пазьней суд спыніў прызыў, але праз два тыдні Франка Вячорку затрымалі міліцыянты, якімі зноў камандавалі людзі ў цывільным. Яго адвезьлі ў ваенкамат, там зьбілі й адтуль у кайданках адвезьлі ў вайсковую частку ў Баранавічах.

Судова-мэдычная экспэртыза зафіксавала пабоі. Бацька Франка, Вінцук Вячорка, зьвярнуў увагу судзьдзі на тое, што Франак празь некалькі дзён пасьля прыняцьця прысягі трапіў у шпіталь з павышанным ціскам. У судзе прагучаў аргумэнт пра тое, што нават калі й быў завочны прысуд, ён усё роўна не ўступіў у сілу, таму гвалтоўны прызыў ёсьць парушэньнем заканадаўства.

Вінцук Вячорка паведаміў, што ў судзе высьветліліся новыя акалічнасьці справы. У матэрыялах справы ёсьць сьведчаньні, што Франка сапраўды зьбілі людзі ў цывільным. Вайсковы камісар сказаў у судзе, што гэта былі людзі, якія працуюць у войску. Таму Вінцук Вячорка запатрабаваў высьветліць іхнія прозьвішчы й прыцягнуць да адказнасьці. Калі гэтыя людзі самі ня ўдзельнічалі ў зьбіцьці, то яны дапусьцілі зьбіцьцё прызыўніка ў ваенкамаце.

Вайсковы камісар Алег Загурскі сказаў, што яны дзейнічалі ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Вайсковы пракурор заклікаў адмовіць у скарзе, бо, на ягоную думку, не былі парушаныя ніякія нормы. Што тычыцца пабояў, то гэтае пытаньне засталося без адказу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international