Сёньня суд у справе Франка Вячоркі

2009 2009-03-23T10:03:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/f_viachorka_u_vojsku.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

На сёньня, 23 сакавіка, у Менскім вайсковым гарнізонным судзе прызначана паседжаньне ў справе лідэра моладзі БНФ Франка Вячоркі. Франак паскардзіўся на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным падчас прызыўной кампаніі.

 

Нагадаем: Франка затрымалі людзі ў цывільным у палаце вайсковага шпіталя, дз хлопец праходзіў мэдычнае абсьледаваньне. Яго прывезьлі ў ваенкамат і там паведамілі, што праз паўгадзіны адвязуць у вайсковую частку. Тады Франак падаў заяву на дзеяньні вайскоўцаў у суд і той прыпыніў да разгляду справы прызыў Франка ў войска.

 

30 студзеня хлопца затрымалі на вуліцы міліцыянты, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Яго кінулі ў машыну і адвезьлі ў ваенкамат. Там хлопцу нанесьлі некалькі ўдараў па твары і галаве. Гэта засьведчыла судова-мэдычная экспэртыза.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international