Фінькевіча будуць судзіць за нагу міліцыянта

2009 2009-03-23T09:11:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_finkevich.jpg
Артур Фінкевіч

Артур Фінкевіч

У судзе Савецкага раёну Менску будуць судзіць лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча. Кіраўнікі міліцыі Савецкага раёну і супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 21 сакавіка позна ўвечары ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі. Артура адвезьлі ў міліцыю Савецкага раёну Менску. Ён пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і ў тым, што ён нібыта наступіў на нагу міліцыянту.


Артур Фінькевіч лічыць сваё затрыманьне прэвэнтыўным захадам напярэдадні Дня Волі, каб ізаляваць яго на час правядзеньня вулічнай акцыі 25 сакавіка.

Ад 21 сакавіка на знак пратэсту Артур Фінькевіч абвясьціў галадоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства