Стыхійны страйк у Рэчыцы

2009 2009-03-20T17:28:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rynak1.jpg

Сёньня апоўдні ў Рэчыцы на “Цэнтральным” і “Славянскім” рынках прайшлі стыхійныя сходы прадпрымальнікаў. Нагодай сталі вывешаныя падаткоўцамі новыя стаўкі адзінага падатку на гандаль рознымі таварамі, прынятыя ў мінулым месяцы сэсіяй Гомельскага абласнога савету.

Распавядае лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Шабетнік:

“На тавары бытавой хіміі, абутак стаўкі адзінага падатку павялічаныя на 50 адсоткаў, на будаўнічыя матэрыялы — больш як на 50 адсоткаў. На гандаль прадуктамі харчаваньня, прамысловымі вырабамі — прыкладна на 20 адсоткаў.

Прадпрымальнікі прыйшлі да высновы, што ў наступны аўторак будзе праведзены аднадзённы страйк. Выклічам мясцовых дэпутатаў абласнога савету, якія прымалі такія стаўкі, каб яны далі справаздачу, патлумачылі сваё рашэньне народу. Для многіх прадпрымальнікаў заўтрашні дзень — гэта сьмерць“.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international