Незарэгістраваная “Наша Вясна” падала скаргу ў Вярхоўны Суд

2009 2009-03-20T19:55:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы, заснавальнікі ГПА “Наша Вясна”,  19 сакавіка падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на рашэньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

 

Нагадаем, што 26 лютага 2009 года Мінюст прыняў рашэньне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” -- спадкаемцы ліквідаванага ўладамі Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. 

 

Заснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” падкрэсліваюць, што адмова ў рэгістрацыі носіць неабгрунтаваны і незаконны характар, з’яўляецца адкрытай праявай сістэматычнай дыскрымінацыі заснавальнікаў і сяброў арганізацыі па палітычных матывах, непавагай да правоў грамадзянаў краіны, а таксама парушае міжнародныя пагадненьні ў галіне правоў чалавека, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international