“Гародня, будзьма з мовай!”

2009 2009-03-20T14:12:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bandarenka_z1.jpg
Зінаіда Бандарэнка

Зінаіда Бандарэнка

Пад такім лозунгам 22 сакавіка ў 12.00 у Гародні адбудзецца ІІ Агульнанацыянальная дыктоўка.

 

Тэкст дыктоўкі чытае Зінаіда Бандарэнка, легендарная беларуская дыктарка. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя асадкі і падарункі з лагатыпам дыктоўкі. А па заканчэнні дыктоўкі чакае святочны, інтэграцыйны торт.

 

І не бойцеся напісаць дыктоўку. Яна не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу, гэта жэст салідарнасці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасцю, нашае сведчанне таго, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў.

Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці. 

 

Засведчым усяму свету і сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў!

Збор - 22 сакавіка, 12.00, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

 

Ахвотныя далучыцца да напісання дыктоўкі звяртайцеся за падрабязнай інфармацыяй па тэлефоне ў Гародні – 74-44-28.

Усе падрабязнасці на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international