Ці знойдзецца ў Менску памяшканьне для новага ўстаноўчага сходу “Нашай Вясны”?

2009 2009-03-20T19:24:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adkaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адмова ў арэндзе

Адмова ў арэндзе

Сузаснавальнікі грамадскага праваабарончага аб'яднаня  “Наша Вясна”, якому ў другі раз было адмоўлена ў рэгістрацыі 26 лютага, не пакідаюць надзеі займець легальны статус у Беларусі. Яны прынялі рашэньне ў самы  бліжэйшы час сабраць яшчэ адзін устаноўчы сход і ў трэці раз паўтарыць працэдуру, неабходную для падачы дакументаў для рэгістрацыі ў Міністэрства юстыцыі.

 

Паколькі адной з прычынаў адмовы ў рэгістрацыі Мінюст назваў нібыта замалую плошчу памяшкання для сходу (“…высветлілася, што сход, у якім нібыта прымала ўдзел 67 чалавек, праводзіўся ў памяшканні плошчай 35 кв.м. З улікам наяўнасці ў памяшканьні мэблі, аргтэхнікі і размяшчэньня прэзідыума на кожнага ўдзельніка сходу павінна было б прыходзіцца меней 0,5 кв.м.”), праваабаронцы вырашылі афіцыйна знайсьці больш прасторнае памяшканне.

 

Дзеля гэтага былі разасланыя лісты кіраўнікам розных арганізацый, якія маюць магчымасьць  прадаставіць у арэнду памяшканьне.  Сумненьні заснавальнікаў у тым, што заля будзе прадстаўлена, цалкам падцвердзіліся. На іх адрас прыйшлі лісты з адмовамі.  Першай адгукнулася дырэкцыя ААТ “Гасцініца “Планета”, якая паведаміла, што “аказаньне паслуг па арэндзе памяшканьня на 70 чалавек не прадстаўляецца магчымым”.

 

Нагадаем, што зусім нядаўна, напрыканцы лютага  улады Мінска стварылі перашкоды у арэндзе памяшканьня для устаноўчага з’езду партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. І толькі дзякуючы рашучым патрабаваньням міжнародных арганізацый залю прадставілі.

 

Такімі метадамі ўлады ствараюць “спрыяльныя ўмовы” для развіцця грамадзянскай супольнасці у краіне, пра што нярэдка афіцыйныя асобы любяць заяўляць з высокіх трыбун.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international