«Arche» атрымала матывацыйную частку судовага рашэння аб «экстрэмісцкіх» публікацыях

2009 2009-03-19T17:34:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arche1.jpg

Рэдакцыя часопісу «Arche» атрымала матывацыйную частку рашэння Маскоўскага раённага суду Брэста аб прызнанні аднаго з нумароў часопісу экстрэмісцкім.

 

Паводле рашэння суду Маскоўскага раёну гораду Брэста фраза «Саюзнікі — нацыст і чэкіст — схіліліся над мапай» з артыкулу Андрэя Расінскага (№7—8 «Arche» за мінулы год) не ўтрымлівае інфармацыі «з прыкметамі экстрэмісцкай скіраванасці». Тры іншыя артыкулы з таго ж нумару, паводле суду такую інфармацыю ўсё ж нясуць. А менавіта:

 

— артыкул «Парлямэнцкія выбары: беларуская нуда, эўрапейская інтрыга?» Віталя Сіліцкага, дзе гаворыцца, што «Практычная адсутнасць інтрыгі і сур’ёзных чаканняў у адносінах да бяссільных прадстаўнічых органаў і пасіўны падыход апазіцыі да выбарчых кампаніяў не пакідае грамадству іншага выбару, акрамя як прыняць загадзя падрыхтаваную прапанову ўладаў. У прыватнасці, практычна адсутнічае супраціў кампаніям датэрміновага галасавання…»;

 

— матэрыял «Выбух і шмон: беларускі міні-Асьвенцім. Круглы стол у рэдакцыі «ARCHE», дзе пра ўладу гаворыцца, што «… за яе фасадам хаваецца маральнае разлажэньне (якое зь нядаўняй пары нават адкрыта афішуецца) і маральная карупцыя, якая ідзе нага ў нагу за звычайнай»;

 

— артыкул «Менскія манэўры. Лукашэнка выкарыстоўвае выбары, каб здабыць рычагі ў перамовах з ЭЗ» еўрапейскіх аналітыкаў Б.Ярабіка і А.Рабальяці, у якім канстатуецца, што «… улады выкарыстоўваюць выбух для ажыццяўлення сваёй звычайнай тактыкі ўціску апазіцыі, запалохваючы патэнцыйных праціўнікаў і перашкаджаючы любой апазіцыйнай дзейнасці».

 

Нагадаем, што летась, у кастрычніка супрацоўнікі брэсцкай рэгіянальнай мытні палічылі, што звесткі, якія утрымліваюцца ў нумары часопісу «Arche», «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». КДБ даслаў хадайніцтва ў Маскоўскі суд гораду Брэсту аб прызнанні нумару экстрэмісцкім і аб наступным знішчэнні накладу. Паводле хадайніцтва, інфармацыя «з прыкметамі экстрэмісцкай скіраванасці» утрымліваюцца ў чатырох публікацыях №7—8 «Arche».

 

Адвакат Павал Сапелка, які прадстаўляў рэдакцыю часопісу ў працэсе, лічыць рашэнне неправасудным і заявіў, што яно будзе абскарджанае ў абласным судзе. Калі абласны суд захавае рашэнне раённага ў сіле, то 10 сканфіскаваных асобнікаў будуць знішчаныя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international