Галоўныя навіны
06.02.2010
Выбарчы марафон: Падзеі, тэндэнцыі і лічбы тыдня мінулага
03.02.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, студзень 2010 году
02.02.2010
Праваабарончы цэнтр «Вясна» патрабуе неадкладнага вызвалення Івана Міхайлава і тэрміновага прыняцця парламентам Закона “Аб альтэрнатыўнай службе”
31.01.2010
Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня
28.01.2010
Смяротнае пакаранне ў Беларусі. 2009 год
19.01.2010
Валянцін Стэфановіч: “Міністэрства адукацыі павінна адпаведным чынам адрэагаваць на дзеяньні свайго супрацоўніка”
12.01.2010
Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спынення крымінальнай справы супраць Івана Міхайлава
04.01.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, сьнежань 2009 году
24.12.2009
З Калядамі і Новым годам!
17.12.2009
Еўрапарламент: У Беларусі няма істотнага прагрэсу ў сферы правоў і свабод
10.12.2009
У Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы перадалі петыцыю ўладам (фота)
08.12.2009
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды выкраданняў грамадскіх актывістаў


Amnesty International прэзентуе даклад «Спынім смяротныя пакаранні ў Еўропе: на шляху да адмены смяротнай кары ў Беларусі»

19.03.2009. Тэгі: праваабаронцы, сьмяротнае пакараньне, Міжнародная амністыя.

24 сакавіка ў Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Мэта візіту прадстаўнікоў арганізацыі ў нашу краіну - заклікаць улады Беларусі да адмены смяротнага пакарання.

 

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел праграмны дырэктар міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Нікола Дакворт і эксперт па Беларусі Хітэр МакГіл, паведамляе прэс-служба БАЖ.

 

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў канферэнц-зале гатэлю «Мінск» (2-і паверх) і пачнецца ў 11.00. Дадатковыя пытанні і запыты наконт інтэрв’ю можна адрасаваць Лідзіі Ароё (Lydia Aroyo), прэс-сакратару па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Amnesty International, па тэлефоне +44 (0) 7771 796 350 альбо па электроннай пошце: laroyo@amnesty.org

 

Падчас мерапрыемства прадстаўнікі Amnesty International абвесцяць статыстыку па смяротным пакаранні ў свеце за 2008 год. Таксама адбудзецца прэзентацыя асобнага дакладу «Спынім смяротныя пакаранні ў Еўропе: на шляху да адмены смяротнай кары ў Беларусі» .

 

Нагадаем, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы (пасля адмены смяротнага пакарання Узбекістанам з 1 студзеня 2008 году), дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

 

У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэтай якой ёсць спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот за подпісамі як вядомых беларускіх дзеячоў, так і простых грамадзянаў будзе перададзены беларускім уладам. Праваабаронцы Беларусі, як і міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, спадзяюцца, што кіраўніцтва краіны пяройдзе да рашучых дзеянняў, скіраваных на спыненне выканання смяротных прысудаў.

 

Amnesty International - гэта сусветны рух, які аб'ядноўвае 2,2 мільёны чалавек з больш чым 150 краінаў і тэрыторый, якія дамагаюцца спынення грубых парушэнняў правоў чалавека.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования