Начная акцыя ў Эўропе за дэмакратыю ў Беларусі

2009 2009-03-19T11:36:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/yorkhi3.jpg
фота jef.eu

фота jef.eu

Мінулай ноччу па ўсёй Эўропе маладыя актывісты правялі акцыю супраць дыктатуры ў Беларусі. Яна была прымеркаваная да чарговай гадавіны несумленных выбараў прэзыдэнта ў Беларусі.


У 100 розных гарадах па ўсёй Эўропе арганізацыя JEF (Маладыя эўрапейскія фэдэралісты) наладзіла акцыю падтрымкі перасьледаванай грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйнага руху Беларусі.

Ідэя акцыі — завязаць рот статуям у гарадах і мястэчках па ўсім кантынэнце. Гэта сымбалізуе сучасную сытуацыю ў Беларусі. Акрамя заклееных ратоў, на шыях статуй віселі лёзунгі “Дайце слова беларусам”, “Надышоў час вольнай Беларусі”.

Такая акцыя праходзіць чацьвёрты год — летась у ёй удзельнічалі 80 гарадоў Эўропы.

Фотасьведчаньні аб акцыі можна пабачыць на сайце арганізатараў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international