«Белпошта» зноў адмовіла ў распаўсюдзе «Газеце Слонімскай» і «Отдушине»

2009 2009-03-17T12:39:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belposhta.jpg

Новы генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Юрый Комар, які заступіў на гэтую пасаду на мінулым тыдні, адмовіў у распаўсюдзе праз падпіску недзяржаўным рэгіянальным выданням «Газета Слонімская» і «Отдушина».

«РУП “Белпошта” лічыць немэтазгодным уключэнне ў падпісны каталог выданняў “Газета Слонімская” і “Отдушина”», — адказаў новапрызначаны гендырэктар паштовага прадпрыемства на просьбу галоўнага рэдактара Віктара Валадашчука ўключыць газеты ў падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2009 года.

Па змесце ліст амаль нічым не адрозніваецца ад папярэдніх адказаў «Белпошты» на звароты недзяржаўных выданняў уключыць іх у падпісны каталог. «…Выбар друкаваных выданняў для фарміравання каталога з мэтай наступнага іх распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам РУП “Белпошта”, якое рэалізуецца ім у адпаведнасці з заканадаўствам… Вашыя патрабаванні не грунтуюцца на нормах заканадаўства», — даводзіць чарговы кіраўнік паштовага прадпрыемства-манапаліста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international