Журналіста Анджэя Пачобута пакаралі штрафам

2009 2009-03-17T12:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pachobut.jpg
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Паводле пастановы суда Ленінскага раёна Гародні, штраф у памеры 525 000 беларускіх рублёў атрымаў  актывіст непрызнаванага беларускімі ўладамі Cаюза палякаў Анджэй Пачобут. Суддзя Наталля Козел палічыла яго вінаватым у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння.

Суд задаволіў адміністратыўны пратакол, складзены супрацоўнікамі праваахоўных органаў у дачыненні да Анджэя Пачобута, якога міліцыянты абвінавацілі ў тым, што ён прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу каля Дома польскага, які адбыўся 17 студзеня бягучага года. На думку Анджэя Пачобута, абвінавачванне цалкам неабгрунтаванае перш за ўсё таму, што падзеі  былі справакаваныя кіраўніком праўладнага саюза палякаў Іосіфам Лучнікам.

 

- На мой погляд, ніякага мітынгу не было – Язэп Лучнік выслаў запрашэнне старшыні арганізацыі Анжаліцы Борыс, свядома правакуючы такую сітуацыю. Ён хацеў паказаць, што мы не хочам дыялогу. Але тысячы сяброў нашай арганізацыі лічаць яго  марыянеткай, якую ўлады прымусілі кіраваць штучна створанай арганізацыяй, таму пра далейшы лёс Саюза палякаў  з ім ніхто не збіраецца размаўляць. Калі дыялог адбудзецца - то толькі з прадстаўнікамі ўлады.

Пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні былі складзеныя яшчэ на двух актывістаў саюза палякаў – Ігара Банцэра і Мечыслава Яскевіча, якіх будуць судзіць завочна. Што датычыць Мечыслава Яскевіча, то міліцыянты не здолелі своечасова ўручыць яму позву ў суд. Ігар Банцэр з’явіўся ўчора ў суд, але суддзя Наталля Козел выдаліла яго з залі. Паводле беларускага заканадаўства, з моманту здзяйснення правапарушэння да моманту суда павінна прайсці не больш за 2 месяцы.

 

У залу на паседжанне былі дапушчаныя толькі Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс. Астатнія людзі, таксама журналісты незалежных медыя, у будынак суда не дапускаліся. Людзі стаялі перад будынкам і патрабавалі, каб іх пусцілі напісаць скаргу на імя старшыні суда пра тое, што яны, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, маюць права на ўдзел ў працэсе, таму што, паводле Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь, працэс з'яўляецца адкрытым. Аднак міліцыянты не рэагавалі на іх патрабаванні і ў будынак суда пускалі толькі тых людзей, якія заходзілі па сваіх справах. А сябрам Саюза палякаў адмаўлялі у тым, каб яны прысутнічалі на паседжанні.

 

Анджэя Пачобута абвінавачвалі у актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу, які, на думку міліцыянтаў, адбыўся 17 студзеня бягучага года каля Дома польскага. У гэты дзень некалькі соцень сяброў  Саюза палякаў прысутнічалі ля Дома польскага, але ў сам дом не былі дапушчаныя супрацоўнікамі міліцыі. Тады праходзіла паседжанне Галоўнай рады праўладнага Саюза палякаў і людзі прыйшлі пацікавіцца і паразмаўляць з Леанідам Гулякам, які ў гэты дзень прысутнічаў на паседжанні, аднак нікога з непрызнанага Саюза палякаў у будынак не пусцілі і праз два з паловай месяцы ў дачыненні да траіх актывістаў Саюза палякаў былі складзеныя пратаколы. Гэта Мечыслаў Яцкевіч, старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі, Ігар Банцэр, прэсавы сакратар, і Анджэй Пачобут.

 

Нагадаем, што ўчорашняе судовае паседжанне не былі дапушчаныя прадстаўнікі незалежных медыяў: журналісты польскага тэлебачання, газеты “Rzeczpospolita” і Радыё Свабода, як і некалькі дзесяткаў сяброў арганізацыі, чакалі на вуліцы. Паводле суддзі Наталлі Козел, якая традыцыйна судзіць прадстаўнікоў гарадзенскай апазіцыі, яна не ў стане вырашыць пытанне прысутнасці людзей на судовым паседжанні.

 

Анджэй Пачобут не прызнаў сябе вінаватым у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння, а паказанні сведкаў-міліцыянераў і галоўнага спецыяліста аддзела па справах рэлігій і нацыянальных меншасцей гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Скрабко выклікалі ў залі смех. Асабліва, калі чыноўнік распавядаў суду, як 17 студзеня чуў каля польскага дома польскую мову і вырашыў, што гэта лаянка. Хаця па пытанне Пачобута, ці  ведае  ён польскую мову, адказаў адмоўна.

 

Сведкі  - міліцыянеры - вырашылі, што Анджэй Пачобут  актыўна ўдзельнічаў у мітынгу на падставе таго, што ён  перасоўваўся каля польскага дома, чым, на іх погляд, і парушаў грамадскі парадак.

 

Калі Анджэй Пачобут склаў хадайніцтва аб запрашэнні ў суд у якасці сведкі  старшыні праўладнага саюза палякаў Іосіфа Лучніка і супрацоўніка УВД Гарадзенскага аблвыканкама Мікалая Аліфероўца, суддзя Наталля Козел абвесціла пяціхвілінны перапынак, а потым паведаміла, што паседжанне пераносіцца на 17 сакавіка. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international