Запрашэньне на прэзентацыю "Акрэсьцінскіх будняў"

2009 2009-03-16T16:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akrestina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 сакавіка, у сераду, у 16.00 на Ўправе Партыі БНФ (Машэрава, 8) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Акрэсьцінскія будні. Дзёньнікі палітвязьняў”, супольнага праекту моладзевых актывістаў і праваабаронцаў.

 

Кніжка пад адной вокладкай сабрала рэальныя гісторыя рэальных людзей, якія адбывалі адміністрацыйнае пакараньне ў Цэнтры ізаляцыі праваапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Менску ў 2006-2008 гадах. Сярод аўтараў – вядомы мастак Аляксей Марачкін, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, журналіст Сямён Печанко, моладзевыя актывісты і лідэры Андрэй Баранаў, Вольга Кузьміч, Уладзімір Мікалаеў, Алесь Каліта, Франак Вячорка, Антон Каліноўскі, Кацярына Галіцкая, Ільля Богдан. Да дзёньнікаў падрыхтаваныя падрабязныя каметары, якія даюць ўяўленьне пра канкрэтныя падзеі і людзей, дадаюць выданьню дакументальнасці і дакладнасьці.

 

Уступны артыкул да выданьня падрыхтаваў праваабаронца, пісьменьнік і літаратурны крытык Алесь Бяляцкі, які адзначае: “Эсэ-успаміны насычаныя гумарам, трапана прыкмечанымі дэталямі, параўнаньнямі і рэмінісцэнцыямі. Вось гэты аўтарскі пазітыў у сутыкненьні з дзяржаўнай машынаю рэпрэсіяў і раўнадушшам і стварае непрадказальную сітцуацыю абсурду, які адчуваюць і самі аўтары, і ўладныя выканаўцы – амапаўцы, ахоўнікі, судзьдзі, усё беларускае грамадзтва. У гэтых успамінах – уся нашая эпоха. Эпоха герояў і нікчэмнасьцяў, дзе ахвяры на самой справе зьяўляюцца героямі, а каты – патэнцыйнымі ахвярамі часу”.

 

Прыняць удзел у прэзентацыі запрашаем журналістаў, праваабаронцаў, грамадзкіх і палітычных актывістаў.

 

Па даведкі зьвяртацца да Антона Каліноўскага: +375 29 699 38 94

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international