Набліжаецца 25 сакавіка, а адказу чыноўнікаў няма

2009 2009-03-13T18:06:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzen_woli.jpg

Сёлетняя акцыя на Дзень Волі будзе “лакмусавай паперай” для беларускай улады на прадмет намераў па дэмакратызацыі ўнцутрыпалітычнага жыцьця ў краіне. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі казалі заяўнікі вулічнай акцыі на Дзень Волі лідэры Беларускага народнага фронту Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч

Па словах арганізатараў, за шэсцем і мітынгам, якія маюць адбыцца ў Мінску, будуць назіраць прадстаўнікі партый і арганізацый з Еўропы. Самі заяўнікі мерыпремства – кіраўнікі Партыі БНФ спрадзяюцца, што ва ўладаў хопіць здаровага сэнсу не паўтарыць мінулагодні сцэнар, калі пад час мірнага шэсця былі збітыя і затрыманыя многія ўдзельнікі, а таксама некаторыя журналісты недзяржаўных СМІ.

Нягледзячы на тое, што арганізатары акцыі падалі заяўку ў Мінскі гарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка ў сталіцы шэсця і мітынга больш за месяц таму, дагэтуль гарадскія ўлады не далі ніякага адказу. Па словах старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, сёлетні Дзень Волі як ніколі мае міжнародны аспект, паколькі цяперашняя акцыя будзе адбывацца пад час так званага дыялогу паміж афіцыйным Мінскам і Еўрапейскім Звязам, тым больш што менш як праз месяц завяршаецца паўгадавы выпрабаваўчы тэрмін, які Еўразвяз даў беларускаму кіраўніцтву, каб тое прадэманстравала шчырасць сваіх намераў на збліжэнне Беларусі і Еўропы. Менавіта 13 красавіка будзе вырашацца пытанне аб адмене ці аднаўленні санкцый Еўразвязу дачынна да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

На думку Лявона Баршчэўскага, пакуль што ніякага істотнага прагрэсу ў пытаннях лібералізацыі і дэмакратызацыі ў Беларусі не назіраецца, паколькі дзеянні ўладаў грунтуюцца пераважна не на заканадаўстве, а на мэтазгоднасці, а таксама на настроі чыноўнікаў: прыкладам таму, з аднаго боку, жорсткі разгон вулічных акцый 14 і 16 лютага, а з іншага боку, абсалютна мірнае развіццё падзеяў пад час пікету апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 12 сакавіка. “Інстытуцыянальных, незваротных змен у Беларусі няма і пакуль, на жаль, не прадбачыцца, улада дзейнічае па прынцыпе “як я захачу”, - мяркуе Баршчэўскі.

Як лічыць лідэр Партыі БНФ, акцыя 25 сакавіка мае стаць лакмусавай паперай для сённяшняга кіраўніцтва Беларусі. “Мы мусім звяртацца да нашых міжнародных партнёраў, каб інфармаваць, што мы плануем выключна міную акцыю, што мы яе плануем, каб Еўропа і свет ізноў-такі паглядзелі, як сябе будуць паводзіць улады ў рэчышчы таго, што адбываецца, і, адпаведна, прымаць свае далейшыя рашэнні, у якой ступені, як яны будуць супрацоўнічаць з рэжымам”, – сказаў палітык.

Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначыў, што сёння еўрапейскім палітыкам і структурам ужо не трэба тлумачыць, што такое 25 сакавіка для беларусаў. Па словах Вячоркі, там ведаюць і пра ідэйны змест 25 сакавіка, чаму паспрыяла зладжаная летась у Еўрапейскім Парламенце прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ўшанаванне 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. “Такім чынам, мы зрабілі дзень нашай Незалежнасці фактам еўрапейскага палітычнага календара”, - падсумаваў намеснік старшыні БНФ.

Па словах Вінцука Вячоркі, за ходам акцыі будуць сачыць і прадстаўнікі еўрапейскай супольнасці, дыпламатычнага корпуса. Прыбудуць у сталіцу Беларусі і палітыкі з Нямеччыны: 24-25 сакавіка ў Мінск прыедзе Андрэас Шокенгоф (Andreas Schockenhoff) – намеснік адказнага за міжнародную палітыку фракцыі ХДС/XCC Бундэстагу, разам з дарадцам фракцыі і партыі Гансам Фаленскі (Hans-Joachim Falenski). Вінцук Вячорка падкрэсліў, што на мітынгу 25 сакавіка палітыкі будуць казаць і пра еўрапейскую будучыню Беларусі.
“Беларусь вернецца ў Еўропу тады, калі ў ёй адновяцца еўрапейскія механізмы здзяйснення ўлады, гарантыі ўласнасці і правоў, еўрапейскія эканамічныя прынцыпы і гэтак далей, а не дэмагогія Лукашэнкі, які сёння, можа быць, загадаў трошкі меней бэсціць Еўропу на экране БТ”, - падкрэсліў апазіцыянер.

Лідэры Партыі БНФ паведамілі, што жаданне аказаць падтрымку, у тым ліку і арганізацыйную, акцыі 25 сакавіка выказалі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Еўрапейская кааліцыя, “Народная грамада” (БСДП), кампанія “Еўрапейская Беларусь”, а таксама ўсе дэмакратычныя моладзевыя арганізацыі краіны. Па словах Віктара Івашкевіча, зараз інфармаванне пра акцыю 25 сакавіка вядзецца і на буйных прадпрыемствах беларускае сталіцы, а таксама ў рэгіёнах Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international