БРСМ ладзіць акцыю “Размаўляй па-беларуску!”

2009 2009-03-13T17:43:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brsm.jpg

Сёньня ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце актывісты БРСМ ладзяць акцыю ў падтрымку беларускай мовы. Сябры дзяржаўнага аб’яднаньня сьцьвярджаюць: зараз размаўляць па-беларуску модна.

Зранку ў фае галоўнага корпусу ўнівэрсытэту актывісты Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі ладзяць віктарыны на веданьне беларускай мовы й раздаюць пераможцам падарункі. Студэнты могуць выйграць дыскі, значкі “Я размаўляю па-беларуску!” альбо фенечкі з нацыянальным узорам.

Сябры БРСМ таксама прапануюць удзельнікам акцыі напісаць на вялікіх аркушах адказы на пытаньні “Чаму я не размаўляю па-беларуску?” і “Якая мова твая?” За першыя гадзіны студэнты пакінулі багата запісаў. Нехта піша: “атачэньне не разумее беларускую”, хтосьці прызнаецца, што лічыць роднай беларускую мову, але размаўляе па-расейку, іншыя выказваюць падзякі выкладчыкам, якія карыстаюцца беларускай мовай.

Ініцыятарам акцыі выступіла суполка БРСМ на гістарычным факультэце. Ідэя мерапрыемства зьявілася пасьля Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаўся 21 лютага. Як мяркуе сакратар суполкі Павал Алекса, па-беларуску трэба размаўляць штодзённа.

Арганізатары ладзяць мерапрыемства на беларускай мове. Аднак нават сёньня працягваюць зьвяртацца адзін да аднаго пераважна па-расейску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international