Вярхоўны суд зноў не падтрымаў пазоў ГА "Гарызанталь" да Мінюста
13.03.2009.
Тэгі: грамадскія арганізацыі, рэгістрацыя, Вярхоўны суд.
Крыніца: .
Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Валерый Ухналеў паведаміў БелаПАН, што Вярхоўнай суд Беларусі 11 сакавіка адмовіў у задавальненні пазову сацыяльна-патрыятычнага грамадскага аб'яднання (СПГА) "Гарызанталь" да Міністэрства юстыцыі з нагоды адмовы ў рэгістрацыі.
Нагадаем, 9 снежня Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб правядзенні почырказнаўчай экспертызы ў адносінах да заснавальнікаў "Гарызанталі". Па словах У.Ухналева, два подпісы былі прызнаныя сапраўднымі, адна пасля паўторнай праверкі - не.
"Вярхоўны суд палічыў, што з адной з абласцей на сходзе прысутнічала дзевяць, а не дзесяць заснавальнікаў. З улікам гэтага мы ўжо не можам прэтэндаваць на статут рэспубліканскага грамадскага аб'яднання", - сказаў У.Ухналеў.
Гэта ўжо другая спроба абскардзіць рашэнне міністэрства аб адмове ў рэгістрацыі. Першы раз Мінюст адмовіў у рэгістрацыі на падставе "непрадастаўлення графічнага афармлення структур аб'яднання, а таксама адсутнасці забеспячэння фіксаванасці сяброўства ў арганізацыі". 22 жніўня Вярхоўны суд пацвердзіў законнасць гэтага рашэння.
У.Ухналеў паведаміў, што актывісты арганізацыі маюць намер працягнуць дамагацца афіцыйнай рэгістрацыі "Гарызанталі". З гэтай мэтай будзе праведзены трэці ўстаноўчы з'езд аб'яднання.
У склад рады "Гарызанталі" уваходзяць прадстаўнікі ПКБ Сяргей Калякін, Аляксей Елісеяў, Алена Скрыган, Валер Ухналеў, Сяргей Вазняк, прафсаюзны актывіст Аляксандр Бухвостаў і шэраг іншых грамадскіх актывістаў.
Навіны па тэме
10.03.2010 Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і “Вясну”!
10.03.2010 Сёньня – суд над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі (дапаўняецца)
05.03.2010 Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная
05.03.2010 Вернікі “Новага жыцьця” зьвяртаюцца ў Вярхоўны суд
04.03.2010 Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






