Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў разгарне кампанію "Рэгіёны супраць АЭС"

2009 2009-03-12T15:27:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centr-padtrymki-czarnobylskikh-inicyjatyu.jpg
фота by.milinkevich.org

фота by.milinkevich.org

Адбылося паседжанне Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў. Прынятае рашэнне пра падрыхтоўку кампаніі "Рэгіёны супраць АЭС".

 На сходзе абмеркавалі магчымасць стварэння рэгіянальных структур Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў.

Старшыня ЦПЧІ прафесар Іван Нікітчанка прапанаваў у межах арганізацыі заняцца каардынацыяй ініцыятыў, накіраваных супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.

Іван Нікітчанка таксама паведаміў пра свае намеры сустракацца з прадстаўнікамі Нацыянальнага Сходу і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з мэтай распрацоўкі і стварэння агульнадзяржаўнай сістэмы радыяцыйнай абароны насельніцтва.

– Трэба мяняць саму канцэпцыю абароны насельніцтва, пераглядаць падыходы ацэнкі бяспечнай дозы. Для людзей не можа быць бязшкоднай колькасці радыяцыі. Адпаведна з міжнародным прынцыпам АЛАРА, любая доза нясе небяспеку чалавеку. А ў нас, напрыклад, норма па малаку 90 Бкр/л, калі 98, то ужо "нарматыўна чыстае", – тлумачыць Іван Нікітчанка

Актывіст Руху "За Свабоду", прадстаўнік "Горацкай антыядзернай групы" Эдуард Брокараў прапанаваў узмацніць грамадзянскую ініцыятыву ў Астраўцы, бо менавіта там збіраюцца будаваць атамную станцыю. Эдуард Брокараў прапанаваў арганізаваць кампанію "Рэгіёны супраць АЭС", асновай якой стануць Гроркі і Астравец.

 – Актывісты з розных рэгіёнаў павінны падтрымаць ініцыятыву "Астравецкая атамная – гэта злачынства", бо там зараз пярэдні край змагання, – кажа Эдуард Брокараў.

Па прапанове горацкага актывіста ад імя актывістаў антыядзернай кампаніі рыхтуецца заява з пратэстам супраць ціску на актывістаў ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" Івана Крука і Міколы Уласевіча.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international