Рэдактару газеты «Борисовские новости» вынеслі папярэджанне

2005 2005-08-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Барысава 25 жніўня вынесла афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» Анатолю Букасу. У папярэджанні гаворыцца, што, калі выяўленыя парушэнні будуць дапушчаныя паўторна, пракуратура «будзе вырашаць пытанне аб прад`яўленні зыску аб спыненні дзейнасці» выдання.

Як паведамляе БАЖ, падставай для папярэджання сталі две карэспандэнцыі пад назвай «Суд проходил в одни ворота», апублікаваныя ў №№26 і 27 газеты ў чэрвені - ліпені г.г. і прысвечаныя судоваму працэсу па крымінальнай справе ў дачыненні да А. Букаса. На думку пракуратуры, у гэтых карэспандэнцыях быў парушаны арт. 5 Закона аб друку, які забараняе апублікаванне альбо абнародаванне не завершаных вытворчасцю матэрыялаў судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі. Пракуратура сцвярджае, што прысуд па справе А. Букаса ўступіў у законную сілу ўжо пасля з`яўлення згаданых публікацый: хаця суд Барысаўскага раёна вынес рашэнне яшчэ 16 чэрвеня, касацыйная інстанцыя пацвердзіла яго толькі 22 ліпеня. Такім чынам, да гэтага часу судовая справа была не завершаная вытворчасцю, - лічаць у пракуратуры.

Юрысты Цэнтру прававой дапамогі СМІ пры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», са свайго боку, звяртаюць увагу на тое, што ў публікацыях не ўтрымлівалася ніякіх цытат з матэрыялаў справы. Журналіст уласнымі словамі пераказваў тое, што ўбачыў і пачуў на адкрытым судовым паседжанні.

Праверка, вынікам якой стала папярэдэжанне А. Букасу, была праведзена на падставе звароту рэдактара газеты Барысаўскага гарвыканкаму «Адзінства» Веры Пратасевіч. Нагадаем, што менавіта ёй быў прысвечаны артыкул "Звезданутый пострел везде поспел, или молчание ягнят", які з`явіўся ў сакавіку 2004 г. і за які Анатоля Букаса прызналі вінаватым у парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. 16 чэрвеня суд абавязаў яго выплаціць штраф у памеры 40 базавых велічыняў, а таксама 3 мільёны рублёў на кампенсацыю маральных стратаў Веры Пратасевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international