"Deutsche Welle": інтэрнэт-вэрсія будзе часткова на беларускай мове

2005 2005-08-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

БелаПАН паведамляе, што інтэрнэт-вэрсія радыёпраграмы “Нямецкай хвалі”, якая будзе трансьлявацца на Беларусь, будзе часткова беларускамоўнай. Пра гэта заявіў агенцтву кіраўнік аддзелу камунікацыяў радыёстанцыі Яганэс Гофман.

Гэтае рашэньне прынятае ў сувязі зь вялікай колькасьцю лістоў, якія прыходзяць на станцыю, у якіх грамадзяне Беларусі асуджаюць ідэю вяшчаньня на Беларусь на расейскай мове.

Прадстаўнік “Нямецкай хвалі” ня выключыў, што ў будучыні вяшчаньне можа весьціся на беларускай мове. “Спачатку мы павінны ўбачыць вынік, ці выкліча гэтая праграма рэзананс у прынцыпе” – заявіў спадар Гофман.

Першая перадача мае выйсьці ў эфір 1 лістапада. Яна будзе трансьлявацца па паўгадзіны тры разы на дзень, у прамым эфіры – ў 18.30, і ў запісу – у 20.30 і ў 22.30. Выпускам праграмы будуць займацца два супрацоўнікі “Нямецкай хвалі” і карэспандэнты ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international