У Астраўцы аглядаюць кватэры і робяць відэазапіс памяшканьняў актывістаў ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства"

фота vialejka.org
фота vialejka.org

А палове на дзевятую раніцы да лідэра грамадзкай ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства”, Міколы Уласевіча, дамоў прыйшлі міліцыянты з панятымі. Хатні тэлефон Івана Крука – не адказвае.Ён у гэта час знаходзіцца ў Менску.

Як паведаміў Мікола Уласевіч па тэлефоне, да яго прыйшлі міліцыянты, але паведамілі, што гэта не вобшук, а агляд. Супрацоўнікі міліцыі здымалі на відэакамеру  і фотаапарат усе пакоі, кампутарную тэхніку. Затым яны сыйшлі.

Актывіст Іван Крук паведаміў, што да яго таксама ранкам прыбылі міліцыянты, але ў адстутнасць гаспадара не сталі праводзіць аніякіх дзеянняў. Ён лічыць, што такім чынам прааахоўныя органы спрабуюць перашкодзіць выхаду незалежнага выданьня "Астравецкі весьнік" і запалохаць актывістаў, якія праводзяць кампанію супраць будаўніцтва на Астравеччыне атамнай станцыі.

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international