У Астраўцы аглядаюць кватэры і робяць відэазапіс памяшканьняў актывістаў ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства"

2009 2009-03-11T16:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aes_astravec1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота vialejka.org

фота vialejka.org

А палове на дзевятую раніцы да лідэра грамадзкай ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства”, Міколы Уласевіча, дамоў прыйшлі міліцыянты з панятымі. Хатні тэлефон Івана Крука – не адказвае.Ён у гэта час знаходзіцца ў Менску.

Як паведаміў Мікола Уласевіч па тэлефоне, да яго прыйшлі міліцыянты, але паведамілі, што гэта не вобшук, а агляд. Супрацоўнікі міліцыі здымалі на відэакамеру  і фотаапарат усе пакоі, кампутарную тэхніку. Затым яны сыйшлі.

Актывіст Іван Крук паведаміў, што да яго таксама ранкам прыбылі міліцыянты, але ў адстутнасць гаспадара не сталі праводзіць аніякіх дзеянняў. Ён лічыць, што такім чынам прааахоўныя органы спрабуюць перашкодзіць выхаду незалежнага выданьня "Астравецкі весьнік" і запалохаць актывістаў, якія праводзяць кампанію супраць будаўніцтва на Астравеччыне атамнай станцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international