На Радыё Свабода - онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Бяляцкім

2009 2009-03-11T09:41:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radyjo_svaboda.jpg

Сёньня, 11 сакавіка а 11-ай гадзіне на Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Паводле амэрыканскай арганізацыі "Freedom House", Беларусь знаходзіцца ў двадцатцы самых несвабодных краінаў сьвету.


Алесь Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 г. у Сартавальскім раёне Карэліі (Расея). Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гомельскага ўнівэрсытэту, асьпірантуру Інстытуту літаратуры АН Беларусі. Працаваў дырэктарам літаратурнага музэю Максіма Багдановіча (1989 – 1998). Адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя” і яго старшыня ў 1986 – 1989 гг. Быў дэпутатам Менскага гарсавету (1992 – 1996). Сябра Аргкамітэту Беларускага народнага фронту “Адраджэньне” (1988), быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. З 1996 году – кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, які пазьней быў забаронены ўладамі.

У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавэл уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію "Homo Homini" за праваабарончую дзейнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international