Газеце "Мясцовы час" не дазволілі адсвяткаваць выхад юбілейнага нумару

2005 2005-08-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пінскі гарвыканкам не дазволіў недзяржаўнай газеце "Мясцовы час" правесці канцэрт з нагоды выхаду 100-га нумару выдання. Канцэрт з удзелам пінскіх бардаў планавалася правесці 21 жніўня ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Папярэдняя вусная дамоўленасць пра гэта была дасягнута са старшынём Пінскага гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандрам Гордзічам, які запэўніў рэдактара "Мясцовага часу" Віктара Ярашука, што канцэрт будзе праведзены і што "тут няма ніякіх праблем". Нягледзячы на гэта, у афіцыйным лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму Аляксандра Канеўскага было сказана, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне "рэкламнай акцыі выдання".
Напярэдадні выхаду 100-га нумару ў рэдакцыі "Мясцовага часу" з'явіліся праблемы і з распаўсюдам газеты. Індывідуальныя распаўсюднікі перыядычных выданняў перасталі браць газету для продажу ў найбольш шматлюдных месцах горада, спасылаючыся на папярэджанні з гарвыканкаму пра магчымыя непрыемнасці. Па вусным распараджэнні гарвыканкама газета "Мясцовы час" не прадаецца ў гарадскіх кіёсках "Белсаюздруку".
Марнаю была і спроба рэдактара "Мясцовага часу" Віктара Ярашука размесціць анонсы матэрыялаў газеты на мясцовым радыё на правах рэкламы. 17 жніўня В. Ярашук аднёс заяўку на радыё, а 19 жніўня матэрыялы даслалі назад з кароткім рэзюмэ дырэктара раённага вузла электрычнай сувязі Мікалая Рабкаўца: "Вярнуць".
(Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў")

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international