viasna on patreon

Заява Абсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў у сувязі з адмовай у рэгістрацыі “Нашай Вясны”

2009 2009-03-09T20:17:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Абсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў у сувязі з адмовай у рэгістрацыі “Нашай Вясны”

Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі Супраць Катаванняў (OMCT), просіць вашага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў Беларусі.


Кароткае апісанне сітуацыі:

Абсерваторыя атрымала з надзейных крыніц інфармацыю аб адмове беларускіх уладаў перарэгістраваць Праваабаронцы Цэнтр “Вясна”.

Згодна з атрыманай інфармацыяй, 3 сакавіка 2009 сябры “Вясны” атрымалі ліст з паведамленнем аб рашэнні Міністэрства Юстыцыі адмовіць ім у рэгістрацыі арганізацыі пад імем “Наша Вясна”, паколькі, згодна з заканадаўствам, імя ліквідаванай арганізацыі ня можа выкарыстоўвацца. 67 сяброў арганізацыі падалі дакументы на рэгістрацыю “Нашай Вясны” 26 студзеня.

“Вясна” была зарэгістраваная Міністэрствам Юстыцыі ў 1999 г., але ў верасні 2003 г. была зачыненая рашэннем Вярхоўнага Суда. 24 снежня 2003 г. ня быў задаволены іск “Вясны” супраць вердыкта Вярхоўнага Суда аб ліквідацыі. Сябрам арганізацыі было адмоўлена ў праве працягваць сваю праваабарончую дзейнасць у рамках арганізацыі. Прайшоўшы ўсе нацыянальныя інстанцыі пры абскарджванні вердыкта Вярхоўнага Суда, у красавіку 2004 г. сп. Аляксандр Бяляцкі, старшыня вясны і віцэ-прэзідэнт FIDH, падаў скаргу ў Камітэт па Правах Чалавека ААН.

У ліпені 2007 Камітэт па Правах Чалавека ААН заключыў, што ліквідацыя “Вясны” была парушэннем часткі 1 артыкула 22 Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах, і што сааўтары скаргі маюць права на адпаведную кампенсацыю, уключаючы перарэгістрацыю “Вясны”. У выніку арганізацыя прадпрыняла яшчэ адну спробу зарэгістравацца, але ейны зварот ня быў задаволены, у парушэнне афіцыйнага дакумента Камітэта па Правах Чалавека ААН №1296/2004 [1].

Абсерваторыя выказвае сваю найглыбейшую занепакоенасць гэтымі падзеямі і нагадвае, што, з’яўляючыся краінай-удзельніцай Арганізацыі па Бяспецы й Супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), Беларусь  павінна выконваць параграф 8 Рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы па ўзмацненні ўзаемадзеяння АБСЕ з праваабаронцамі й нацыянальнымі правабарончымі інстытутамі [2], у якім заяўляецца, што краіны-удзельніцы АБСЕ прызнаюць “неабходнасць асаблівай увагі, падтрымкі й абароны правоў чалавека з боку АБСЕ, ейных інстытутаў і палявых аперацый, а таксама з боку краін-удзельніц.”


Запрошваемыя дзеянні:

Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі:

пакласці канец пераследу “Вясны” за ейную дзейнасць, адмяніць рашэнне аб ейнай ліквідацыі й перарэгістраваць яе, а таксама забяспечыць ейным сябрам магчымасць бесперашкодна ажыццяўляць іхнюю дзейнасць у любых абставінах;

пакласці канец любым відам пераследу праваабаронцаў у Беларусі;

выконваць усе прадпісанні Дэкларацыі ААН аб Праваабаронцах, у тым ліку артыкул 1, у якім указваецца што “кожны мае права заахвочваць і спрыяць абароне й рэалізацыі правоў чалавека й падставовых свабод як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні як індывідуальна, так і ў аб’яднанні з іншымі”, артыкул 6б, паводле якога “кожны мае права публікаваць, дзяліцца і распаўсюджваць погляды, інфармацыю й веды па ўсіх правах чалавека й падставовых свабодах, як індывідуальна, так і ў аб’яднанні з іншымі, а таксама артыкул 12.2, дзе сцвярджаецца, што “як адзін з вынікаў правільнага выканання ўзгаданых у дадзенай дэкларацыі правоў, дзяржава павінна прадпрымаць усе неабходныя меры для забеспячэння абарноны асоб і аб’яднанняў ад любых праяваў жорсткасці, пагроз, помсты, фактычнай або юрыдычнай дыскрымінацыі, уціску й любых іншых адвольных дзеянняў”,

выконваць прадпісанні Дакумента Капенгагенскай Сустрэчы другой Канферэнцыі па Чалавечым Вымярэнні Канферэнцыі па Бяспецы й Супрацоўніцтве ў Еўропе (КБСЕ) (1990) і ў любых абставінах падтрымліваць прынцыпы й прадпісанні міжнародных і рэгіянальных інтсрументаў правоў чалавека, ратыфікаваных Беларуссю, у прыватнасці тых, што гарантуюць свабоду аб’яднанняў, дэманстрацый, самавыражэння й меркаванняў, у прыватнасці Еўрапейскую Канвенцыю па Правах Чалавека й Міжнародны Пакт па Грамадзянскіх і Палітычных Правах;

больш агульна, у любых абставінах забяспечваць павагу да правоў чалавека й падставовых свабод у адпаведнасці з Сусветнай Дэкларацыяй Правоў Чалавека й міжнароднымі й рэгіянальнымі інструментамі, ратыфікаванымі Беларуссю.


Адрасаты:
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, вул. Карла Маркса, 38, 220016 Мінск, Беларусь, факс: + 375 172 26 06 10 або +375 172 22 38 72, Email: infogrp@president.gov.by

Генеральны Пракурор Рыгор Васілевіч, вул. Інтэрнацыянальная, 22, 220050 Мінск, Беларусь, факс: + 375 17 226 42 52

Пастаянная місія Беларусі ў ААН у Жэневе, 15 avenue de la paix, 1211 Geneva 20, Switzerland, факс: +41 22 748 24 51. Email: mission.belarus@ties.itu.int

Амбасада Беларусі ў Бруселі, 192 avenue Molière, 100 Ixelles, Belgium, факс : + 32 2.340.02.87, Email : embbel@skynet.be




Парыж-Жэнева, 4 сакавіка 2009

[1] Гл. прэс-рэліз Абсерваторыі за 31 жніўня 2007.

[2] Прынята Парламенцкай Асамблеяй АБСЕ 10 ліпеня 2007 у Кіеве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства