Міхася Пашкевіча “рыхтуюць” да 415 артыкула Крымінальнага Кодэксу?

2009 2009-03-09T17:10:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pashkevich-jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Старшыня моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Міхась Пашкевіч атрымаў папярэджанне за парушэньне рэжыму адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Як стала вядома, 5 сакавіка Пашкевіч крыху  затрымаўся на працы  і ў выніку з-за транспартных праблем спазніўся дахаты на 20 хвілінаў. Гэта і паслужыла падставай для правапарушэньня. Паколькі ў мінулым годзе  дэмакратычны актывіст Міхась Пашкевіч ў рамках «працэсу 14‑ці» быў пакараны судом Цэнтральнага раёну Мінска двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, ён мусіць прытрымлівацца адмысловага рэжыму. Пад час адбыцця пакарання дастаткова тройчы парушыць рэжым, каб  распачаць  крымінальную справу  па артыкуле 415 крымінальнага Кодэксу РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

Нагадаем, што 3 сакавіка менавіта па гэтым артыкуле было пра’яўленае абвінавачваньне яшчэ аднаму фігуранту “Справы 14-ці” маладафронтаўцу Арцёму Дубскаму.

Верагодна, такі пільны кантроль за дэмакратычнымі актывістамі дазваляе праваахоўным органам кантраляваць дэмакратычных актывістаў і працягваць  іх пераслед нібыта на законных падставах – за парушэньне рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international