Каардынатара “Зубру” Уладзімера Кобеца і грузінскіх актывістаў затрымала міліцыя

2005 2005-08-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзень 24 жніўня ў Менску на плошчы Перамогі міліцыянты затрымалі каардынатара руху “Зубр” Уладзімера Кобеца і актывістаў грузінскай моладзевай арганізацыі “Кхмара” Георгія Кандэлакі й Луку Цуладзэ, паведаміла радыё Свабода. Людзі, якія праводзілі затрыманьне, назваліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Маскоўскага раёну Менску. Адзін зь іх назваў і сваё прозьвішча — Калацей. Затрыманых прывезьлі ў аддзел крымінальнага вышуку Маскоўскага раёну на вуліцы Грушаўскай, дзе зь імі паасобку размаўлялі супрацоўнікі міліцыі. У Кобеца зьнялі адбіткі пальцаў, зрабілі відэаздымкі; ніякіх абвінавачаньняў не прад’яўлялі, цікавіліся толькі месцам працы. Праз некалькі гадзінаў Уладзімера Кобеца адпусьцілі, а месца ўтрыманьня грамадзянаў Грузіі і пляны ўладаў датычна актывістаў невядомыя. Паводле зьвестак, іх могуць дэпартаваць зь Беларусі — нібыта, за парушэньне правілаў рэгістрацыі замежнікаў.

Тым часам аддзел інфармацыі Менскай управы міліцыі пацьвердзіў затрыманьне двух грамадзянаў Грузіі. Агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на МУС паведамляе, што грузінскія грамадзяне былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі “ў ходзе апэратыўнай адпрацоўкі гатэлю “Зьвязда”, дзе яны жылі”. Кіраўнік аддзелу інфармацыі сталічнай міліцыі Алег Сьлепчанка заявіў агенцтву, што падазрэньні міліцыянэраў выклікалі дакумэнты грамадзянаў Грузіі, “у іх былі ці то выпраўленьні, ці то пацёртасьці”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international